Свята-Міхайлаўская царква (Аброва)
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у Беларусі, на паўночным ускрайку аграгарадка Аброва Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Міхайлаўская царква | |
---|---|
52°30′44″ пн. ш. 25°33′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Аброва |
Канфесія | Беларуская Праваслаўная Царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Дата пабудовы | 1892 год |
Стан | дзейнічае, Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000285 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Помнік драўлянага народнага дойлідства. Пабудавана ў 1892 годзе на месцы Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы 1754—1757 гг. Складаецца з прамавугольнага ў плане зруба з трохграннай апсідай, нізкага бабінца і вежы-званіцы з шатром. Сцены звонку ашаляваны ў вертыкальным напрамку. Малітоўная зала перакрытая корабавым драўляным скляпеннем.
У царкве абразы XVIII стагоддзя, сярод якіх «Спас Вялікі Архіерэй», «Мікола», «Раство Маці Божай», «Успенне» і інш.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мінск: БелЭн, 2001. — 328 с. — ISBN 985-11-0190-7. — С. 7.
Спасылкі
правіць- Свята-Міхайлаўская царква (Аброва) на сайце «Архіварта»