Свята-Пакроўская царква (Петрыкаў)

Свята-Пакроўская царква ў Петрыкаве — помнік драўлянага дойлідства XVIIІ стагоддзя.

Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
Петрыкаў. Адноўленая Свята-Пакроўская царква (01).jpg
52°07′44″ пн. ш. 28°30′32″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Петрыкаў
Канфесія Руская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Будаўніцтва кан. XVII—пач. XVIII стст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000550шыфр 312Г000550

Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Ж000554шыфр 313Ж000554

Стан зруйнавана

ГісторыяПравіць

Паводле распаўсюджанай у навуковай літаратуры версіі[1] царква была пабудавана ў канцы XVII стагоддзя ў вёсцы Сотнічы як стараверская ў т. зв. Аголіцкай пустыні. У 1746 годзе ўладальніца гэтых земляў, Разалія Хадкевіч, загадала забраць царкву ў праваслаўных і перадаць яе ўніятам. У 1836 годзе царква была перанесена ў Петрыкаў на тэрыторыю могілак[2]. Паводле меркавання С. Адамовіч Свята-Пакроўскай царкве доўгі час прыпісвалася гісторыя Мікалаеўскай царквы Петрыкава. Менавіта яна ў свой час была аддадзена ўніятам, а ў 1836 годзе адбыўся не перанос будынка, а толькі богаслужэння ў Свята-Пакроўскую царкву.

Будынак, што захаваўся да нашага часу, быў узведзены ў вёсцы Бабунічы пасля 1808 года, а ў 1831 годзе быў перанесены ў Петрыкаў. 23 лістапада 1837 адбылося ўрачыстае асвячэнне царквы. Праз 29 год царква была зачынена на рамонт, які доўжыўся два гады (18661868). У далейшым царква дзейнічала ажно да 70 гадоў ХХ ст. Існавала ідэя аб тым, каб зрабіць Свята-Пакроўскую царкву галоўнай у горадзе, а Мікалаеўскую ўзарваць. На шчасце, апошнюю ўдалося зберагчы, а царква Святога Пакрова была зачынена. З гэтага часу помнік драўлянага дойлідства знаходзіцца ў занядбаным стане. У 2006 годзе адбыўся абвал часткі драўляных канструкцый, у выніку чаго абрынуўся купал і каваны крыж на ім.

АрхітэктураПравіць

Будынак Свята-Пакроўскай царквы ўяўляе сабой кампазіцыю з трох квадратных пастаўленых па лініі зрубаў. Цэнтральны шырокі зруб мае двух'яруснае завяршэнне ў выглядзе чацвярыка і васьмярыка з купалам, над якім узвышаецца каваны крыж. Знадворку сцены храма ашаляваныя і аздобленыя простымі вертыкальнымі пілястрамі і гарызантальнымі карнізамі, прамавугольныя вокны ўпрыгожаны простымі ліштвамі. Унікальнай рысай Свята-Пакроўскага храма была тэхналогія ўзвядзення будынка без цвікоў. Яны, аднак, былі выкарыстаныя пазней пры пераносе і рамонце царквы ў ХІХ ст. з мэтай умацавання канструкцыі.

Зноскі

  1. Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 158.
  2. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Петрыкаўскага р-на. — Мн.: Ураджай, 1995. — 639 с.

ЛітаратураПравіць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

СпасылкіПравіць