Свята-Пакроўская царква (Бершты)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Бершты (Шчучынскі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі. Помнік народнага дойлідства.
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
![]() Царква ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы | |
53°51′38″ пн. ш. 24°23′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Бершты |
Канфесія | Беларуская Праваслаўная Царква |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская епархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1816 год |
![]() |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1816 г. з дрэва, адрамантавана ў 1866—1867 гг. Адкрыта ў 1988—1990 гг. У 1866 г. прыхаджане ў памяць аб цудоўным уратаванні імператара Аляксандра II ад замаху на яго жыццё сабралі грошы на набыццё абраза «Святы Аляксандр Неўскі»[1].
Архітэктура
правіцьПрамавугольны ў плане зруб і чатырохгранная нізкая апсіда накрыты асобнымі вальмавымі дахамі. У трапецападобны франтон фасада ўбудавана чацверыковая шатровая вежачка-званіца, над вальмай даху — цыбулепадобны купалок на васьміграннай шыі. Гарызантальна ашаляваныя (цокальная частка-вертыкальна) бакавыя фасады арытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў плоскіх дашчатых ліштвах і брусамі-сцяжкамі.
Зноскі
- ↑ НАРБ у г. Гродна, ф.1, воп. 6, срп. 462, арк. 31.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Пакроўская царква (Бершты)
- Свята-Пакроўская царква (Бершты) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Бершты) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Бершты) на сайце «Архіварта»