Свята-Пакроўская царква (Лань)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Лань Нясвіжскага раёна.
Славутасць | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
53°08′59″ пн. ш. 26°41′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лань |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Слуцкая епархія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьРазмешчана на ўскраіне вёскі, на могілках. Пабудавана ў 1842—1844 гадах за кошт князя Радзівіла і памешчыка Грыневіча, прыгонныя сяляне якіх складалі прыход. Перабудавана ў 1863 г. за кошт казны, з якой на перабудову і іканастас выдзелена 2202 рублі. Адрамантавана ў 1904 г. Царква — помнік драўлянага дойлідства.
Архітэктура
правіцьУяўляе сабой квадратны ў плане зруб, да якога далучаны з усходу пяцісценная апсіда з 2 прыбудоўкамі, на захадзе — двухпавярховы тамбур. Асноўны аб'ём пакрыты чатырохсхільным дахам з невысокай двух'яруснай галоўкай у цэнтры. Бакавыя фасады здвершаны невялікімі трохвугольнымі франтонамі, дэкарыраваныя пілястрамі, паміж якімі спараныя аконныя праёмы. Сцены гарызантальна ашаляваны. У аздобе выкарыстаны разныя вуглавыя накладкі, карнізы і ліштвы. Інтэр’ер зальны. 4 калонкі па вуглах зруба падтрымліваюць бэлькі перакрыцця.
Брама-званіца
правіцьНасупраць галоўнага фасада царквы знаходзіцца мураваная двух'ярусная брама-званіца з 3 арачнымі праёмамі ў першым ярусе і 1 у другім. Накрыта шатровым дахам з макаўкай.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Пакроўская царква (Лань)
- Свята-Пакроўская царква (Лань) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Лань) на сайце «Архіварта»