Свята-Пакроўская царква (Равяцічы)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Равяцічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
52°26′09″ пн. ш. 24°50′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Равяцічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Дата пабудовы | 1933 год |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1933 годзе з дрэва[1].
Архітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства. Будынак развітой падоўжна-восевай сіметрычнай кампазіцыі, складзенай з двух'яруснай (васьмярык на чацверыку) шатровай званіцы, прамавугольнага ў плане пад двухсхільным дахам аб'ёму малітоўнай залы, пяціграннай апсіды з бакавымі рызніцамі. Дах асноўнага зруба пераходзіць у пластычнае ўвагнута-пукатае пакрыццё апсіды, у завяршэнні якога шлемападобны купал на васьмігранным барабане. Цыбулепадобнай галоўкай завершаны шацёр званіцы. Звес даху падтрымліваецца выпускамі белек перакрыцця. Фасады гарызантальна ашаляваны і рытмічна расчлянёны аконнымі праёмамі з трохвугольнымі перамычкамі.
Інтэр'ер
правіцьУ інтэр'еры апсіда вылучана драўляным іканастасам, расчлянёным канеліраванымі калонамі на 6 палёў, у цэнтральным з якіх разныя царскія вароты, аздобленыя раслінным арнаментам. Абразы 18 — 19 ст.: «Благавешчанне святой Анны», «Узнясення Гасподняе», «Меленне аб чашы», «Праабражэнне Хрыстова», «Цуд Георгія аб змеі» (1933), «Успенне Багародзіцы»; Евангелле (Кіеў, 1739).
Зноскі
правіць- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1124, арк. 71.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Свята-Пакроўская царква (Равяцічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Равяцічы) на сайце Radzima.org