Антырэстаўрацыя Маскоўскага патрыярхата

Антырэстаўрацыя Маскоўскага патрыярхата — перабудова праваслаўных храмаў Беларусі, якая набыла масавы характар пасля актывізацыі рэлігійнага жыцця ў 1990-х гг. Перабудовы характарызуюцца мэтанакіраваным насаджэннем пазалочаных купалоў-цыбулін, змяненнем аўтэнтычнага выгляду асобных архітэктурных элементаў, выкарыстаннем недапушчальных пры рэстаўрацыі будаўнічых матэрыялаў і мэтодык.

Выкінуты на смецце аўтэнтычны каваны крыж з Ільінскай царквы ў в. Велямічы, заменены на «кананічны» васьміканцовы

З 2010-х гг. антырэстаўрацыйная актыўнасць Беларускага экзархата Маскоўскага патрыярхата набыла беспрэцэдэнтыя маштабы, якую параўноўваюць з дзейнасцю Мураўёўва-вешальніка ў справе русіфікацыі Паўночна-Заходняга края.

Таксама для сучаснага храмабудаўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы характэрна ігнараванне традыцый готыкі і барока, стыляў, у якіх беларускае праваслаўнае дойлідства дасягнула высокага ўзроўню архітэктурна-мастацкіх рашэнняў і нацыянальнай самабытнасці; нешматлікае і фрагментарнае выкарыстоўванне спадчыны народнай архітэктуры; прыярытэтная арыентацыя на рэтраспектыўна-рускі стыль, які развівае архітэктурныя традыцыі, не характэрныя для беларускага культавага дойлідства[1].

Аб'екты, якія зведалі антырэстаўрацыю правіць

Храм Населены

пункт

Дата

стварэння

Статус[2] Апісанне змяненняў Дата

перабудовы

Ілюстрацыя
да пасля
Свята-Міхайлаўская царква Слуцк другая палова XVIII

стагоддзя

2 Пакрыццё купалаў заменена на пазалочаную бляху, галоўкі заменены на іншыя, завершаныя пазалочанымі цыбулінамі. На верхніх ярусах ліштвы аформлены неўласцівым для помніка дэкорам да 2012[3]  
Спаса-Увазнясенская царква Капыль другая палова

XIX стагоддзя

3 Галоўка заменена на барабан з пазалочаным купалам цыбулінам, часткова зменена форма даха. да 2012[3]  
Спаса-Праабражэнская царква Чашнікі 18431845 Надбудавана і перабудавана званіца да 2010[3]  
Свята-Троіцкая царква Зэльва 1815 Пакрыццё даха заменена на металачарапіцу, перабудавана вежа-званіца да 2011[3]    
Свята-Пакроўская царква (былы касцёл) Малыя Шчытнікі 1742 2 На барочны франтон пастаўлены тры купалы-цыбуліны на барабанах, сцены перафарбаваны ў нехарактэрны для помніка блакітны колер паміж 2009 і 2011[3]    
Свята-Дабравешчанская царква Малыя Ляды 1794 2 Купал заменены на іншы з пазалочанымі пакрыццём і цыбулінай да 2010[3]  
Свята-Георгіеўская царква Валавель 1766 2 Замест барочных галовак пастаўлены псеўдарускія галоўкі-цыбуліны на круглых барабанах, каб надаць храму «сапраўды праваслаўны» выгляд, але парушыўшы пры гэтым закладзеную гармонію[4] 2010  
Царква і званіца цалкам ашаляваны гарызантальнай шалёўкай, пад якой схаваліся вокны на вежах  
Свята-Троіцкая царква Бездзеж 1784 2 Званіца цалкам перабудавана ў псеўдарускім стылі да 2009[3]
Купалы-банькі заменены на пазалочаныя купалы іншай формы да 2013  
Свята-Параскева-Пятніцкая царква Опаль другая палова

XVIII стагоддзя

2 Зменена форма купала, сцены абшыты сайдынгам да 2009[3]  
Свята-Раства-Багародзіцкая царква Пацавічы 1867 Купалы заменены на пазалочаныя цыбуліны паміж 2004 і 2009[3]  
Свята-Раства-Багародзіцкая царква (былы касцёл) Сёмкаў Гарадок 17911799 Цалкам знішчаны барочны франтон, замест якога ўзведзены новы трохвугольны; пастаўлены шасцігранны барабан з пазалочаным купалам: дэталі дэкору затынкаваны да 2008    
Царква Іаана Багаслова Дамашаны 1772 З боку галоўнага фасада замест старога прытвора зроблена прыбудова, пастаўлены купалы-цыбуліны паміж 1980-мі і 2011
Свята-Петрапаўлаўская царква Трабы 1784 Галоўкі з каванымі крыжамі заменены на пазалочаныя цыбуліны. Пастаўлены шклопакеты 2010-2011[3]
Сцены царквы і званіцы цалкам ашаляваны гарызантальнай шалёўкай, пад якой схавалася круглае акенца ў тымпане. Частка вокнаў званіцы забіты, у іншых зменена форма на прамавугольную 2011  
Свята-Раства-Багародзіцкая царква Войская 1751-1775 2 Галоўкі з каванымі крыжамі на гранёнай вежачцы царквы і на браме-званіцы заменены на цыбуліны ў зорачку паміж 2006 і 2012[3]  
Свята-Пакроўская царква Дзяржынск Галоўкі заменены на новыя цыбуліны. Цэнтральны аб'ём абшыты сайдынгам, пакрыццё заменена на металачарапіцу, зніклі слыхавыя вокны. На званіцы пастаўлена цыбуліна 2004-2012[3]  
Свята-Троіцкая царква Слонім XVII-XVIII

стагоддзі

2 У інтэр'еры знішчана частка барочнай ляпніны 2013[3]
Новы купал складанай цыбулепадобнай формы цёмна-зялёнага колеру, які быў пастаўлены ў 2012 годзе і абгрунтаваны фотаздымкамі пачатку ХХ ст., быў заменены на гіганцкі залаты купал-цыбуліну[5] 2015  
Свята-Крыжаўзвіжанская царква Гошчава 1838 3 Помнік драўлянай архітэктуры адрамантавалі на сучасны лад, патынкавалі, у вокны ўсталявалі шклопакеты. На даху з’явіліся купалы-цыбуліны. Адзін купал паўстаў там, дзе яго не было. Тамбур нарасцілі з выкарыстаннем сілікатных блокаў[6][7] 2009    
Свята-Ільінская царква Велямічы 1881 2 2009 
Свята-Уваскрасенская царква (былы касцёл) Клецк 1683 2 На вежах пабудаваныя новыя чатырохгранныя шатровыя завяршэнні з пазалочанымі цыбулінамі, выгляд якіх істотна адрозніваецца ад гістарычных[7] 2010  
Мікольскі манастыр Магілёў XVII-XVIII

стагоддзi

2 На уязной браме пастаўлена пазалочая цыбуліна паміж 2005 і2010[3]  
Свята-Крыжаўзвіжанская царква Мсціслаў Два купалы заменены на велізарныя пазалочаныя цыбуліны, астатнія знішчаны паміж 2007 і 2011    
Спаса-Праабражэнская царква Мсціслаў другая палова

ХІХ стагоддзя

3 На вежы-званіцы пастаўлена залатая цыбуліна 2011  
Царква Святога Аляксандра Неўскага Мсціслаў    
Успенскі сабор Жыровіцы XVII-XIX

стагоддзі

З іканастаса, збудаванага каля 1730 года, былі зняты херувімы і іншыя барочныя дэкаратыўныя элементы (ракавіны, гірлянды, арнамент у выглядзе вінаграднай лазы і лістоў аканта). Дэкаратыўная ваза, якая завяршала іканастас заменена на васьміканцовы крыж[3]. У 2009 годзе сем старадаўніх абразоў з іканастаса Успенскага сабора былі перададзены Жыровіцкім манастыром у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[8]. Барочныя абразы былі заменены на сучасныя, які выкананыя ў нібыта старажытнарускім стылі інакіняй Анфісай. Лёс астатніх абразоў і драўлянай разьбы, якія таксама былі зняты з іканастаса, невядомы[9]. 2005-2013[3]  
Сабор Аляксандра Неўскага Кобрын 1864-1868 2 Шатровыя завяршэнні заменены на новыя іншай вышыні з пазалочанымі цыбулінамі. Трохвугольныя завяршэнні сцен вежаў зменены на лучковыя 2013[3]    
Свята-Раства-Багародзіцкая царква і кляштар базыльянак Гродна 17201756 2 Керамічная чарапіца на будынку кляштара заменена на металачарапіцу[3] 2013[3]  
Свята-Троіцкая царква (былы касцёл) Астроўна XVI стагоддзе, XVIII стагоддзе, 18631864 3 Пры перабудове ў царкву знішчана частка мура — франтон і частка вежы 2013[3]  
Свята-Іаана-Прадцечанская царква Вішнявец 1742 2 Старыя купалы-цыбуліны без сур’ёзнага канструктарскага разліку заменены на пазалочаныя. У выніку цяжкія элементы прывялі да пашкоджання сцен будынка[7]. 2014[3]    
Спаса-Праабражэнская царква Шумакі 1609 2 Зменена форма галоўкі, перабудаваны (?) франтон паміж 1970-мі і 2002[3]  
Царква Параскевы Пятніцы Чарнаўчыцы 1733 2 Перабудавана званіца.

Пацярпела ад пажару ў 1987 годзе (страчаны купал-баня, дах, іканастас 1830-х гадоў). Замест купала збудаваны высокі спічасты шацёр, які не адпавядае брутальным барочным масам самога храма[4], зменены дэкор экстэр'ера, у прыватнасці акон

паміж 1980-мі і 2006[3]    

Зноскі

  1. В. Г. Арабей. ВОБРАЗНА-СТЫЛІСТЫЧНЫЯ РАШЭННІ СУЧАСНЫХ ПРЫХОДСКІХ ХРАМАЎ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ (ВОПЫТ 1991—2013 ГАДОЎ) Архівавана 4 сакавіка 2016.
  2. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц Антырэстаўрацыя: Маскоўскі патрыярхат
  4. а б Габрусь Т. В. ВОПРОСЫ СОХРАНЕНИЯ ПОДЛИННОСТИ ПАМЯТНИКОВ ДЕРЕВЯННОГО САКРАЛЬНОГО ЗОДЧЕСТВА БЕЛАРУСИ
  5. На праваслаўным саборы ў Слоніме купал у беларускім стылі замянілі на залатую цыбуліну
  6. Сямён Печанко: «Шок у Івацэвіцкім раёне» \\ «Наша Ніва», 28.07.2009
  7. а б в Топ-5 старадаўніх храмаў, якія пацярпелі ад рэстаўрацыі Архівавана 5 сакавіка 2016.
  8. Беларускі іканастас. Іканапіс і драўляная пластыка канца XVII — пачатку XIX стагоддзя са збору музея і Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі(недаступная спасылка)
  9. РПЦ гаспадарыць у Жыровічах Архівавана 2 красавіка 2017.