Свята-Міхайлаўская царква (Слуцк)

Слуцкая Свята-Міхайлаўская царква — помнік беларускага драўлянага дойлідства другой паловы XVIII стагоддзя, які знаходзіцца па вул. Сацыялістычная, 88.

Сабор
Свята-Міхайлаўская царква
53°01′51″ пн. ш. 27°34′42″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Слуцк
Канфесія Праваслаўе
Епархія Слуцкая і Салігорская
Благачынне Слуцкая 
Архітэктурны стыль народнае дойлідства з элементамі стыляў барока і позняга класіцызму
Дата пабудовы 1750 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000541шыфр 612Г000541
Матэрыял драўніна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Міхайлаўская царква ў 1940-я гг.

Царква ў імя святога Архістратыга Міхаіла ў горадзе Слуцку пабудавана з дрэва ў традыцыях народнага дойлідства з элементамі стыляў барока і позняга класіцызму. У 1812 годзе разбурана французамі. Мела два прыпісных храма: св. вялікамучаніцы Варвары (на могілках), святога вялікамучаніка Георгія ў вёсцы Хранава і пяць капліц у найбліжэйшых вёсках. У 1990-я гады стала саборам. Прастольнае свята 21 лістапада.

Спачатку існавала як Канстанцінаўская царква ў Старым горадзе, у канцы XVIII стагоддзя перанесена ў прадмесце Востраў і збудавана на месцы разабранай у 1795 годзе Міхайлаўскай царквы. Спачатку была двухзрубная.

Аб выглядзе царквы ў XVIII стагоддзі можна меркаваць па апісанню яе іканастаса. Ён быў шасціярусным, з чатырнаццацю абразамі[1]. Відавочна, што па плошчы будынак быў невялікім, а галоўны аб’ём развіваўся ўверх, складаючыся з некалькіх ярусаў[2]. У 1793 годзе царква адзначалася ўжо як старая, але не трухлявая і для багаслужэння даволі годная[3]. У канцы XIX стагоддзя з усходу прыбудавалі вежу-званіцу.

Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Архітэктура

правіць
 
Схема царквы
 
Свята-Міхайлаўская царква на паштовай марцы Беларусі

Складаецца з трох шмат'ярусных зрубаў, пастаўленых уздоўж адной восі і завершаных гранёнымі купаламі, і галерэі, якая атачае асноўную частку будынка і раскрытай да цэнтральнага зруба.

Вышыннасць кампазіцыі нарастае ад алтара да ўваходу: алтарны зруб завершаны чацвярыком са шлемападобным купалам, асноўны зруб — чацвярыком і васьмерыком з грушападобным купалам, званіца складаецца з двух чацвярыкоў, пастаўленых адзін на аднаго, і васьмерыка са шлемападобным купалам і шпілем. Сцены гарызантальна абшаляваны дошкамі. Вокны маюць паўцыркульнае арачнае завяршэнне.

Помнік народнага дойлідства з рысамі стылю барока. Складана-ярусную шматпланавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю храма фарміруюць 3 паслядоўна размешчаныя па падоўжнай восі 3-ярусныя зрубы прытвора-званіцы (далучаны ў 19 ст.) і апсіды, 4-яруснага зруба малітоўнай залы. Аб'ёмы малітоўнай залы і апсіды акаймоўвае крытая 1- схільным дахам галерэя-гульбішча, якая складае іх ніжні ярус. Над кубападобным аб'ёмам прытвора, грані якога завершаны трохвугольнымі франтонамі, надбудаваны нізкі чацвярык з круглымі люкарнамі, вышэй — васьмярык яруса-звона з арачнымі праёмамі, накрыты самкнутым купалам, гранёны барабан якога завершаны востраканцовым шпілем з крыжом. Асноўны кубападобны зруб праз шырокі адліў пераходзіць у верхні чацверыковы ярус, над якім узведзены 8-гранны светлавы барабан, накрыты цыбулепадобным купалам з макаўкай на шыі ў завяршэнні. Аналагічную прасторавую пабудову, але без васьмерыка, мае і апсіда. Гарызантальна ашаляваныя фасады дэкарыраваны драўлянымі вуглавымі лапаткамі, ліштвамі арачных і прамавугольных аконных праёмаў, карнізам на дэнтыкулах (на верхнім ярусе званіцы). Усе канструкцыйныя і архітэктурна-мастацкія сродкі накіраваны на стварэнне рытмічнай і дынамічнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі.

Інтэр'ер

правіць
 
Абраз «Святая Тройца» (1889), захоўваўся ў Свята-Міхайлаўскім саборы, потым перанесены ў Варварынскую капліцу

Унутры малітоўная зала развіта па вертыкалі ў падкупальную прастору светлавога барабана, якая абмежавана складанай бэлечна-ветразевай канструкцыяй. Апсіда з самкнутым гранёным скляпеннем вылучана драўляным 2-ярусным іканастасам. Над прытворам размешчаны хоры з драўлянай балюстраднай агароджай.

Зноскі

  1. Іканапіс Беларусі XV—XVIII стагоддзяў. Складальнік Н. Ф. Высоцкая, Мн. 1992 г. С. 227
  2. Ціткоўскі І. А. Помнікі архітэктуры Слуцка. Слуцк, 1997. С. 49-50. ISBN 985-6219-09-4
  3. НГАБ ф. 136, воп. 1, пр. 344 «Дело с ведомостями о состоянии церквей Слуцкой протопопии», 1793 г.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць