Малыя Ляды
Малы́я Ля́ды[1] (трансліт.: Malyja Liady, руск.: Малые Ляды) — вёска ў Беларусі, на рацэ Волме. Уваходзіць у склад Драчкаўскага сельсавета Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.
Вёска
Малыя Ляды
| ||||||||||||||||||||||
Месціцца за 34 км ад горада і чыгуначнай станцыі Смалявічы (лінія Мінск — Орша), на аўтамабільнай дарозе Смілавічы — Грабёнка.
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьУпершыню Ляды ўпамінаюцца ў XVIII ст. як мястэчка Менскага павета Менскага ваяводства. Яны былі ва ўладанні Сангушкаў, з 1791 года — Манюшкаў[2]. У 1731 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў мястэчку прывілей на 2 рэгулярныя кірмашы штогод.
Паводле падання, яшчэ ў XVII ст. тутэйшаму селяніну з’явілася Багародзіца і паказала месца ўзвядзення царквы. У 1732 годзе жонка ваяводы менскага Крыштафа Станіслава Завішы Тэрэза з Тышкевічаў перадала ёй копію цудоўнага абраза Маці Божай Жыровіцкай. Неўзабаве замест спарахнелай Завішы фундавалі новую царкву, пры якой заснавалі кляштар базыльян. У 1792 годзе пачалося ўзвядзенне мураванага будынка, завершанае ў 1794 годзе.
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ляды апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У пачачатку XIX ст. пры манастыры з’явілася багадзельня, а ў 1809 годзе з ініцыятывы настаяцеля, іераманаха Мялеція Сержбутоўскага адкрылася чатырохкласная духоўна-свецкая школа, у якой выхоўваліся і навучаліся дзеці розных станаў. Яе куратарам быў доктар права Казімір Манюшка. У 1834 годзе на базе школы створана духоўная семінарыя[3] (дзейнічала да 1848 года). З ліквідацыяй Грэка-Каталіцкай Царквы ў Расійскай імперыі ў 1839 годзе манастыр перайшоў да Маскоўскага патрыярхату. Паводле вынікаў перапісу 1897 года, у вёсцы было 12 двароў. У 1914 годзе адкрылася народнае вучылішча. Станам на 1917 год — 20 двароў.
Найноўшы час
правіць25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ляды абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР.
На 1 красавіка 1996 года ў Лядах было 48 двароў. У 2000-я гады тутэйшая царква, помнік архітэктуры барока, пацярпела ад надбудовы купала-цыбуліны.
-
Царква, да 1930 г.
-
Царква, 1941 г.
-
Царква, 1941 г.
-
Царква да надбудовы купала-цыбуліны, 2009 г.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1897 — 124 чал.
- XX стагоддзе: 1917 — 164 чал.; 1 красавіка 1996 — 81 чал.; 1999 — 46 чал.
- XXI стагоддзе: 2010 год — 47 чал.
Эканоміка
правіцьМалочная ферма.
Славутасці
правіць- Царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы і мужчынскі манастыр базыльянаў (1792—1794; грэка-каталіцкія, цяпер ва ўладанні Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)
Страчаная спадчына
правіць- Сядзіба Ельскіх (XIX ст.)
Вядомыя асобы
правіць- Канстанцін Ельскі (1837—1896) — заолаг і падарожнік.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ляды́
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смалявіцкага раёна і г. Жодзіна. — Мн.: БЕЛТА, 2000.
- ↑ Канстанцін Антановіч. Мецэнаты з роду Завішаў Архівавана 8 сакавіка 2016. // «Культура» № 4 (976), 22—28 студзеня 2011.
Літаратура
правіць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смалявіцкага раёна і г. Жодзіна. — Мн.: БЕЛТА, 2000.
- Lady // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 62.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Малыя Ляды