Крыштаф Станіслаў Завіша
Крыштаф Станіслаў Завіша (20 красавіка 1660, в. Горка Слонімскага павета — 15 жніўня 1721) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік-мемуарыст. Ваявода менскі (з 1720), староста менскі (з 1685) і чачэрскае (з 1684)[1].
Крыштаф Станіслаў Завіша польск.: Krzysztof Stanisław Zawisza | |
![]() | |
Крыштаф Станіслаў Завіша. Гравюра Ю. Барташэвіча, 1862 | |
![]() Герб «Лебедзь» | |
Дзейнасць | палітык |
---|---|
Нараджэнне | 20 красавіка 1660 |
Смерць | 15 жніўня 1721 (61 год) |
Пахаванне | |
Дынастыя | Род Завішаў |
Бацька | Андрэй Казімір Завіша |
Маці | Аляксандра з Агінскіх |
Жонка | Тэрэза з Тышкевічаў[d] |
Дзеці | Барбара з Завішаў і Ігнацы Завіша |
БіяграфіяПравіць
З шляхецкага роду Завішаў герба «Лебедзь», сын Андрэя Казіміра і Аляксандры Агінскай. Па смерці бацькі выхоўваўся дзядзькам вялікім канцлерам літоўскім Марцыянам Аляксандрам Агінскім. Навучаўся ў Віленскай акадэміі, потым у Кракаве.
Браў актыўны ўдзел у палітычным жыцці: некалькі разоў абіраўся дэпутатам на соймы, іхні маршалак у 1697, 1718 і 1720. Спачатку падтрымліваў караля Аўгуста Моцнага, аднак у Паўночную вайну перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага[2].
Пабраўся шлюбам з Тэрэзай Тышкевіч, у выніку чаго атрымаў багаты пасаг. Адзін з асноўных фундатараў капліцы Святога Феліцыяна ў касцёле Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі пры калегіуме езуітаў у Мінску. Па смерці ў ёй жа быў пахаваны[3].
Бацька Ігнацыя Завішы.
ТворчасцьПравіць
Аўтар пераробкі італьянскага раману «Любасць бяз зменаў» (1688), шэрагу прамоваў на соймах, сабраных ягонай дачкой Барбарай Радзівіл у кнізе «Водгук прыемных мелодыяў» (1728) і інш.
Найбольш значнае з літаратурнай спадчыны К. С. Завішы — яго мемуары, у якіх апісваюцца палітычныя падзеі і шляхецкі побыт Рэчы Паспалітай XVII—XVIII стст.
Зноскі
- ↑ Вячаслаў Насевіч. Завішы // ЭГБ С. 394.
- ↑ Уладзімір Мархель. Завіша Крыштоф Станіслаў // ЭВКЛ С. 638.
- ↑ Тамара Габрусь. Наша «езуіцкае» барока // «Наша Вера» № 1 (15), 2001.
ЛітаратураПравіць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.