Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Старадзевяткавічы)

Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у в. Старадзевяткавічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Параскева-Пятніцкая царква
52°56′41,7″ пн. ш. 25°08′58,43″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Старадзевяткавічы
Канфесія БПЦ
Епархія Навагрудская епархія
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1819 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

На паўднёвы захад ад вёскі. Пабудавана ў 1819 г. з дрэва і цэглы. Адкрыта ў 1990 г.

Архітэктура правіць

 
Крыж

Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана прамавугольным у плане зрубам з апсідным прырубам, умацаванымі цаглянымі пілонамі ў прасценках прамавугольных аконных праёмаў. Галоўны фасад вырашаны 4-калонным порцікам, у трохвугольны франтон якога ўрэзана драўляная чатырохгранная званіца, завершаная цыбулепадобнай галоўкай.

Званіца правіць

 
Брама-званіца і царква

Перад храмам пастаўлена двух'ярусная васьмігранная брама-званіца, накрытая шатровым дахам з макаўкай.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць