Свята-Петра-Паўлаўская царква (Возера)
Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла размешчана на пагорку ў цэнтры аграгарадка Возера Уздзенскага раёна Мінскай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Петра-Паўлаўская царква | |
---|---|
| |
53°37′56″ пн. ш. 27°27′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Возера |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000669 |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1838—1840 гг. з цэглы на сродкі мясцовага памешчыка графа Чапскага. У 1866 г. капітальна адрамантавана на ўрадавыя сродкі. Мураваная званіца (не захавалася) была пастаўлена асобна ад царквы, сярод драўлянай агароджы.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана адзіным прамавугольным аб'ёмам пад двухсхільным бляшаным дахам, у цэнтры якога ўзведзены драўляны васьмігранны барабан з шатровым верхам. Галоўны фасад завершаны камбінаваным трохвугольным франтонам і двухсхільным атыкам. Уваход аформлены 2-калонным порцікам (пазней ашаляваны). Пафарбаваныя ў жоўты колер фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі-франтонамі, крапаваны пілястрамі, завершаны трохвугольнымі франтонамі. Пазней да алтарнай сцяны далучана прамавугольная прыбудова, падзеленая перагародкай на 2 рызніцы.
Інтэр'ер
правіцьУнутры апсіду вылучае трох'ярусны іканастас на 16 абразоў перламутравай афарбоўкі з пазалотай, выкананы ў другой палавіне 19 ст.
Літаратура
правіць- Описание церквей и приходов Минской епархии. И. Минский уезд. Мн., 1878. С. 112.
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 255. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
Спасылкі
правіць- Архитектурное наследие // Сайт Узденскага раённага выканаўчага камітэта(недаступная спасылка) (руск.)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Возера) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Возера) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Возера) на сайце Radzima.org
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Возера) на сайце «Архіварта»