Свята-Петра-Паўлаўская царква (Празарокі)
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм, знаходзіцца на заходняй ускраіне аграгарадка Празарокі (Глыбоцкі раён). Пабудавана ў 1909 годзе ў маёнтку генерал-маёра П. Мухіна з цэглы.
Праваслаўны храм | |
Свята-Петра-Паўлаўская царква | |
---|---|
55°17′38,71″ пн. ш. 28°12′50,75″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Празарокі |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая |
Благачынне | Глыбоцкае |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі |
Дата пабудовы | 1909 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000408 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю.
Архітэктура
правіцьАб’ёмна-прасторавая кампазіцыя царквы складаецца з рознавялікіх аб’ёмаў: 2-яруснай шатровай званіцы (васьмярык на чацверыку) над прытворам, кароткай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы, 5-граннай апсіды з бакавымі рызніцамі. У агульнай кампазіцыі дамінуюць цыбулепадобныя галоўкі званіцы і цэнтральнага аб’ёму. Арачныя аконныя праёмы дэкарыраваны кілепадобнымі броўкамі, контуры фасадаў акаймаваны вуглавымі лапаткамі і калонкамі, аркатурнымі фрызамі.
Галерэя
правіць-
Агульны выгляд
-
Уваход
-
Бакавы фасад
-
З боку апсіды
Літаратура
правіць- Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла // Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін. – Мн., 2007. – С. 337-338.
Спасылкі
правіць- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Празарокі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Празарокі) на сайце Radzima.org
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Празарокі) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Празарокі) на сайце «Архіварта»