Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Поўбераг)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Поўбераг Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі.
Праваслаўны храм | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
53°42′46″ пн. ш. 25°55′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Поўбераг |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Навагрудская |
Благачынне | Навагрудскае |
Дата пабудовы | 1839 год |
Стан | дзейнічае |
ГісторыяПравіць
Пабудавана ў 1839 годзе з цэглы і дрэва.
АрхітэктураПравіць
Помнік народнага дойлідства. Прамавугольная ў плане, каркаснай канструкцыі: паміж мураванымі слупамі складзены драўляныя сцены. Над аб'ёмам — двухсхільны дах з цыбулепадобнай галоўкай па цэнтры вільчыка. Галоўны фасад вылучаны трохвугольным франтонам, у цэнтры якога на 3 брусах умацаваны звон. Сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Абразы другой палавіны 18 ст. «Сашэсце Святога Духа».
ЛітаратураПравіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Поўбераг) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Поўбераг) на сайце Radzima.org
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Поўбераг) на сайце Глобус Беларусі (руск.)