Поўбераг

вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

По́ўбераг[1] (трансліт.: Poŭbierah, руск.: Повберег) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Вераб’евіцкага сельсавета.

Вёска
Поўбераг
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 35 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1597
Паштовыя індэксы
231407
Аўтамабільны код
4
СААТА
4243840051
Поўбераг на карце Беларусі ±
Поўбераг (Беларусь)
Поўбераг
Поўбераг (Гродзенская вобласць)
Поўбераг

Упершыню згадваецца ў 1428 годзе (Puolbreha), калі быў запісаны вял.кн. Вітаўтам у вена сваёй жонцы Ульяне. Да 1454 года належаў ужо пану Івашку Іллінічу, адзін з першых вядомых яго маёнткаў, калі і як перайшоў да яго не вядома. Напэўна, быў выслугай яго бацькі Іллі. Пасля смерці Івана перайшоў да яго сына Мікалая, які ў 1495 годзе называе сябе дзедзічам Паўберага, з 1519 года—галоўныя яго маёнтак. Нягледзячы важнасць для роду, маёнтак быў закладзены Мікалаем Мікалаевічам Іллінічам троцкаму яўрэю Шомаку. Потым маёнтак выкупіў наваградскі ваявода Ян Забярэзінскі. У Забярэзінскіх Паўбераг выкупіў Юрый Іванавіч Іллініч "па блізкасці сваёй" за 400 коп грошаў і завешчаў Богушу Багавіцінавічу.[2]

Славутасці правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Пу́бераг
  2. Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях. — Мір: Музей «Замкавы комплекс „Мір“», 2015. — 374 с. — С. 34, 253.

Спасылкі правіць