Свята-Троіцкая царква (Дарава)

Свята-Троіцкая царква — храм БПЦ у вёсцы Дарава Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Троіцкая царква
Дарава. Сучасная Свята-Троіцкая царква (cropped).jpg
53°07′01″ пн. ш. 26°10′40″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Дарава
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Дата пабудовы 1867 год

ГісторыяПравіць

Першая царкваПравіць

Драўляная царква была пабудавана ў 1550 годзе землеўладальнікам Юрагай, належала Дараўскаму Свята-Троіцкаму мужчынскаму манастыру, які быў зачынены ў 1828 годзе, а царква стала прыхадскай.

Станам на 1864 год, драўляная царкава ў сяле Дарава Навагрудскага павета адносілася да другога класу, да яе належала могілкавая капліца, перабудаваная вернікамі са скасаванай Ведземанскай царквы. У 1865 годзе з-за ветхасці драўляная царква была разабрана.

Другая царкваПравіць

У 1867 годзе на каменным падмурку была пабудаваная новая драўляная царква на дзяржаўныя сродкі коштам 6 400 рублёў. Царква у плане была вырашана падоўжаным крыжам, завершана адным купалам над жалезным дахам і званіцай у франтоннай частцы з чатырма званамі. Вокны размяшчаліся ў два рады, мелася трое дзвярэй, царква звонку была ўся пафарбавана алейнай фарбай. Унутры царква мела драўляную падлогу, столь падшытую дошкамі, сцены пафарбаваны алейнай фарбай. Драўляны іканастас меў 20 размешчаных у два рады абразоў. На могілках пабудавана капліца з прастолам у імя свяціцеля Мікалая Цудатворца.

У 1915 годзе царква апынулася ў франтавой зоне, Свята-Троіцкі храм цалкам згарэў. Некранутай засталася Мікольская капліца, перабудаваная ў 1922 святаром Лапацінскім у могілкавую царкву.

Трэцяя царкваПравіць

У 1930-х гадах настаяцелем Дараўскага прыходу, святаром Міхаілам Вішнеўскім, было прынята рашэнне аб аднаўленні Свята-Троіцкага храма. Будаўніцтва царквы ішло даволі паспяхова, але скончыць яго не ўдалося за 2-й сусветнай вайны.

Сучасны храмПравіць

16 чэрвеня 2008 года Высокапраасвяшчэннейшым Стэфанам Архіепіскапам Пінскім і Лунінецкім на старым падмурку было асвечана месца і закладзены камень пад будаўніцтва храма. Новы Свята-Троіцкі храм быў асвечаны 14 ліпеня 2012 г. Стэфанам, Архіепіскапам Пінскім і Лунінецкім.

ПрыходПравіць

У 1879 годзе настаяцелем прыходу быў Іаан Міткевіч, студэнт семінарыі, высвечаны ў 1857 годзе. Пры царкве заснавана царкоўна-прыходскае папячыцельства. Мелася народнае вучылішча ў Дараве.

Да прыходу належалі вёскі Дарава, Літва, Гірава, Падлессе, Горбачы, Тышкоўшчына, Макіеўшчына, Селішча, Навасёлкі, Ведзьма, Пранчаны, Улазовічы, Рамашкі, Крэчлі, Вашкоўцы, Тумашы, Дайнякі, Карэні, Лабузы, Нагорнае, Зарэчча, Дрэні, Чвіры, Федзюкі, Галавачы, Раваньшчына, Конькі, Сакуны і Туркі.

19 лістапада 1945 г. настаяцелем Дараўскага храма прызначаецца святар Аляксандр Аляксеевіч Гагалушка.

У красавіку 2007 года настаяцельства прыходу Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Дарава прымае іерэй Андрэй Міхайлавіч Абрамовіч.

14 лістапада 2011 г. настаяцелем храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца в. Дарава прызначаецца іерэй Іаан Іаанавіч Ніканчук.

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии Архимандритом Николаем, Санкт-Петербург, 1864, Новогрудский уезд, стар. 202—213.
  • Описание церквей и приходов Минской епархии, Минск, 1879.

СпасылкіПравіць