Мікалай Цудатворац

(Пасля перасылкі з Святы Мікола Цудатворац)

Мікалай Цудатворац (Свяціцель Мікалай Мірлікійскі, Святы Мікола; грэч. Άγιος Νικόλαος; каля 270, Лікія — каля 345) — архіепіскап Мір Лікійскіх (Візантыя). Прылічаны да святых хрысціянскай царквой, шануецца як цудатворац, лічыцца заступнікам маракоў і іншых падарожнікаў, купцоў і дзяцей. Правобраз Санта-Клауса ў еўрапейскім фальклоры.

Мікалай Цудатворац
грэч. Άγιος Νικόλαος
Абраз святога Мікалая. 1751 г. З Маладзечна.
Абраз святога Мікалая. 1751 г. З Маладзечна.
Дата нараджэння III стагоддзе[1]
Месца нараджэння
Дата смерці IV стагоддзе[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Шануецца у Праваслаўнай і Каталіцкай цэрквах
У ліку свяціцеляў
Галоўная святыня Базіліка Святога Мікалая (Італія)
Дзень памяці 6/19 снежня і 9/22 мая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У старажытных жыццяпісах Мікалая Мірлікійскага звычайна блыталі з Мікалаем Пінарскім (Сінайскім) з-за падобных акалічнасцей жыцця — абодва святыя жылі ў III—IV ст., родам з Лікіі, архіепіскапы, ушанаваныя свяціцелі і цудатворцы. Гэтыя супадзенні прывялі да памылкі, якая трывала стагоддзі, што ў гісторыі царквы быў толькі адзін Свяціцель Мікалай Цудатворац[2][3][4].

Жыццяпіс правіць

Паводле жыція, свяціцель Мікалай нарадзіўся ў малаазіяцкай грэчаскай калоніі Патара, рымскай правінцыі Лікія, у часы калі рэгіён быў эліністычны культурай і абліччам. Мікалай быў вельмі рэлігійным з ранняга дзяцінства і цалкам прысвяціў сваё жыццё хрысціянству. Лічыцца, што ён быў народжаны ў сям’і заможных бацькоў-хрысціян Патары, дзе і атрымаў пачатковую адукацыю. З-за зблытанасці яго біяграфія з біяграфіяй Мікалая Пінарскага, некалькі стагоддзяў памылкова лічылася, што бацькамі Мікалая Мірлікійскага былі Феафан (Епіфаній) і Нона.

З дзіцячых гадоў Мікалай дбайна вывучаў Боскае Пісанне; днём не выходзіў з храма, уначы маліўся і чытаў кнігі. Дзядзька яго, епіскап Мікалай Патарскі, паставіў юнака ў чытальнікі, а затым узвёў у святары, зрабіўшы сваім памочнікам і даручыўшы казанні перад паствай.

Калі бацькі памерлі, Мікалай аддаў успадкаваную маёмасць на дабрачыннасць.

 
Фрэска сабора Ферапонтава манастыра (Дзіянісій, 1502 год)

Пачатковы перыяд дзейнасці Мікалая як святара адносяць да часоў валадарства рымскіх імператараў Дыяклетыяна (284—305) і Максіміяна (286—305). У 303 годзе Дыяклетыян выдаў эдыкт, які ўзаконіў сістэматычнае праследаванне хрысціян па ўсёй імперыі. Пасля адрачэння абодвух імператараў 1 мая 305 года іх пераемнікі змянілі палтыку адносна хрысціян. У заходняй частцы імперыі, Канстанцый Хлор (305—306) спыніў сістэматычныя ганенні. Ва ўсходняй частцы, Галерый (305—311) працягваў праследаванні да 311 года, калі пры смерці выдаў эдыкт пра верацярпімасць. Ганенні 303—311 гадоў лічацца найбольш працяглымі ў гісторыі імперыі.

Пасля смерці Галерыя, яго суправіцель Ліцыній (307—324) ставіўся да хрысціян збольшага памяркоўна. Як вынік, хрысціянскія суполкі сталі развівацца. Гэтага перыяду тычыцца епіскапства Мікалая ў Міры (правінцыя Лікія Рымскай імперыі; цяпер мясцовасць паблізу Дэмрэ, правінцыя Анталія Турцыі).

Разбурэнне некалькіх паганскіх храмаў таксама прыпісваюць яму — сярод іх адзін з храмаў Артэміды (таксама вядомай як Дыяна).

Паданне, як епіскап Мікалай падчас Сусветнага Сабора (325) ударыў па твары свайго апанента Арыя, на думку некаторых царкоўных гісторыкаў, не адпавядае яго асабістаму характару і ўзнікла не раней за XIV—XV ст.[5].

Свяціцель Мікалай таксама лічыцца абаронцам абгавораных.

Зноскі

Спасылкі правіць