Свята-Троіцкая царква (Целяханы)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у г.п. Целяханы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
52°30′53″ пн. ш. 25°50′42″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Целяханы |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Дата пабудовы | 1934 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1934 г. з дрэва на месцы храма 19 ст.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры неарускага стылю. Храм складанай шматпланавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі: па падоўжнай восі размешчаны званіца, кароткі бабінец, кубападобны асноўны аб’ём, 5-гранная апсіда. У сілуэце будынка дамінуюць цыбулепадобныя галоўкі на гранёным шатры званіцы (2 васьмерыкі на чацверыку) і 8-гранным барабане асноўнага аб’ёму. Пірамідальны характар асноўнага аб’ёму вылучае 2-ярусны пакаты шатровы дах, прарэзаны цэнтрычным чацверыком «другога святла» з радамі паўарачных люкарнаў па перыметры. Да бакавых фасадаў асноўнага аб’ёму далучаюцца 5-гранныя прыдзелы, якія абумовілі крыжападобнае развіццё плана будынка. Галоўны ўваход аформлены навіссю на 4 слупах з макаўкай у завяршэнні. Фасады гарызантальна ашаляваны, прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.
Інтэр’ер
правіцьІнтэр’ер зальны з 2-ярусным перакрыццем на вуглавых ветразях. Абраз 18 ст. «Маці Бажая Адзігітрыя».
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Свята-Троіцкая царква (Целяханы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Троіцкая царква (Целяханы) на сайце Radzima.org