Свята-Успенская царква (Ласінцы)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Ласінцы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
52°15′40,8″ пн. ш. 25°04′33,85″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Ласінцы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Благачынне | Драгічынскае |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | 1862 год |
Статус |
![]() |
Гісторыя
правіцьЗнаходзіцца каля могілак. Пабудавана ў 1862 г. з дрэва. Асобна пастаўлена двух'ярусная чацверыковая шатровая званіца, верхні ярус-звон якой адкрыты і апяразаны балюстрадай.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры класіцызму. Выцягнуты па падоўжнай восі зруб накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над пяцісценнай апсідай. Дах завяршаюць цыбулепадобныя галоўкі над апсідай і галоўным фасадам. Элемент асіметрыі ў кампазіцыю храма ўносіць бакавая рызніца пад 1-схільным дахам. З архітэктурнага арсенала класіцызму выкарыстаны паўцыркульныя архівольты і разныя з замкавым каменем ліштвы аконных праёмаў, вылучаныя на фоне вертыкальнай шалёўкі сцен. Храм мае 3 уваходы. Пры ўваходзе ў малітоўную залу размешчаны хоры.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Успенская царква (Ласінцы) на сайце Radzima.org
- Свята-Успенская царква (Ласінцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Успенская царква (Ласінцы) на сайце «Архіварта»