Свята-Успенская царква (Ніўнікі)

Свята-Успенская царква — стараверскі храм у цэнтры вёсцы Ніўнікі Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Успенская царква
55°38′56″ пн. ш. 27°21′39″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Ніўнікі
Канфесія Стараверства
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 1906 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000565шыфр 213Г000565
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Пабудавана ў 1906 годзе з дрэва як стараабрадніцкая.

Архітэктура

правіць
 
Царква з боку апсіды

Помнік народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам, які на галоўным фасадзе выходзіць трохвугольным франтонам. Над ім надбудавана двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца з макаўкай у завяршэнні. Макаўкай адзначана алтарная частка храма. Гарызантальна ашаляваныя фасады рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Уваход вылучаны ганкам з навіссю на 2 слупах.

Інтэр’ер

правіць

Абразы 18 — 19 ст.: «Дзісус», «Жыццё Іаана Багаслова», «Уваскрасенне Хрыстова», «Святы Мікалай», «Ражджаство Хрыстова».

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць