Свята-Ушэсцеўская царква (Гарадзец)

Свята-Ушэсцеўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Гарадзец Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, на пагорку.

Славутасць
Свята-Ушэсцеўская царква
52°12′11″ пн. ш. 24°39′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Гарадзец
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Благачынне Кобрынскае
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 1799 год
Асноўныя даты
1876перавезена ў Гарадзец
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000418шыфр 113В000418
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Пабудавана ў 1799 годзе ў вёсцы Камень Шляхецкі з дрэва. У 1876 годзе перавезена ў мястэчка Гарадзец і пастаўлена на бутавы падмурак[1].

Архітэктура

правіць
 
Выгляд з боку апсіды.

Помнік народнага дойлідства з рысамі барока. Вырашана працяглым чатырохсценным зрубам пад двухсхільным гонтавым дахам, які над пяціграннай апсідай за кошт застрэшкаў пераходзіць у вальмавы. Па цэнтры даху ўзведзены фігурны васьмігранны купал. Плоскасны франтальны фасад завершаны трохвугольным вертыкальна ашаляваным франтонам з 2 маленькімі слыхавымі аконнымі праёмамі. Уваход вылучаны двухсхільным ганкам на 2 слупах. Вертыкальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і бусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Інтэр’ер

правіць

Над прытворам у залу адкрываюцца хоры. Сцены ў інтэр’еры дэкарыраваны арнаментальным фрызам. Іканастас створаны ў 1867 годзе паводле праекта інжынера Кадрунцава[2]. Два абразы XIX стагоддзя «Маці Божая Адзігітрыя».

Зноскі

  1. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29.
  2. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, ы. 97, спр. 154, арк. 17.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць