Святлана Рыгораўна Вягера

Святлана Рыгораўна Вягера (нар. 20 верасня 1977, Наваполацк) — беларускі навуковец, эканаміст, доктар эканамічных навук, дацэнт.

Святлана Рыгораўна Вягера
Дата нараджэння 20 верасня 1977(1977-09-20) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці вучоная, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Дзмітрый Аляксеевіч Панкоў
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла фінансава-эканамічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1998 годзе па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт». Пасля навучалася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, статыстыка».

17 студзеня 2003 года ў БДЭУ абараніла дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата эканамічных навук на тэму «Развіццё бухгалтарскага ўліку амартызуемай маёмасці на прамысловых прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь».

У 2005 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь надала ёй навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Эканоміка».

У 2013 годзе таксама ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце абараніла дысертацыю на саісканне навуковай ступені доктара эканамічных навук на тэму «Развіццё метадалогіі бухгалтарскага ўліку зямлі ў кантэксце сучаснай тэорыі рэнты» па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, статыстыка».

З 1998 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З 2003 года па сакавік 2015 года працавала загадчыкам кафедры бухгалтарскага ўліку і аўдыту фінансава-эканамічнага факультэта, з сакавіка 2015 года па жнівень 2021 года займала пасаду першага прарэктара ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць правіць

Сфера навуковых інтарэсаў ахоплівае праблемы бухгалтарскага ўліку, развіцця ўліку, эканамічнага аналізу і кантролю ў кантэксце канцэпцыі ўстойлівага развіцця, метадалогіі ўліку прыроднага капіталу, карпаратыўнай сацыяльнай справаздачнасці інш. Пад яе навуковым кіраўніцтвам абаронена кандыдацкая 1 дысертацыя. Аўтар боль за 150 навуковых публікацый[1].

Узнагароды правіць

Зноскі

Спасылкі правіць