Свідроўка
рака ў Беларусі
Свідро́ўка[1], Свіцяўка — рака ў Беларусі, у Ляхавіцкім раёне, Брэсцкая вобласць, левы прыток ракі Шчара (басейн ракі Нёман).
Свідроўка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 21 км |
Басейн | 74 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 1,5 км ад вёскі Рачканы |
• Каардынаты | 52°59′04″ пн. ш. 26°23′03″ у. д.HGЯO |
Вусце | Шчара |
• Месцазнаходжанне | за 1,5 км ад вёскі Меляхі |
• Каардынаты | 52°53′38″ пн. ш. 26°13′42″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Шчара → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Раён | Ляхаыіцкі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 21 км. Плошча вадазбору 74 км². Пачынаецца за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Рачканы, месцамі цячэ сярод лесу, упадае ў раку Шчара за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Меляхі. Рэчышча на працягу 7,2 км каналізаванае.
Зноскі
Літаратура
правіць- Свідроўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 256. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).