Сексуальны фетышызм

Сексуа́льны фетышы́зм (ад секс і фетыш — ідалізм, сексуальны сімвалізм, сексуальны парцыялізм) — разнавіднасць сексуальных паводзін, пры якой крыніцай і стымулам для палавой цягі становяцца неадушаўлёныя прадметы: адзежа, абутак, рэчы, зробленыя з пэўнага матэрыялу і г.д.[3]

Сексуальны фетышызм
МКХ-10 F65.065.0
МКБ-10-КМ F65.0
МКХ-9 302.81302.81
МКБ-9-КМ 302.81[1][2]
MeSH D005329
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фетышызм у сексалогіі

правіць

Фетышызм заўсёды быў досыць распаўсюджанай з'явай. З прычыны гэтага неабходна адрозніваць выпадкі, калі фетышызм з'яўляецца прымальным з сацыяльнага і медыцынскага пункту гледжання, і калі ён з'яўляецца паталогіяй.

З пункту гледжання сучаснай медыцыны, захворваннем (якое адносіцца да катэгорыі расстройстваў сексуальнай перавагі — парафілій, код МКБ-10 F65.0) лічацца толькі выпадкі, калі фантазіі, звязаныя з фетышызмам, выклікаюць у чалавека неадольнае імкненне здзяйсняць непрымальныя для яго дзеянні, становяцца перашкодай для звычайнага палавога жыцця і прычыняюць пакуты[3].

Звычайна лічыцца, што ад фетышызму пакутуюць галоўным чынам мужчыны, аднак Г. Б. Дзярагін указвае на досыць вялікую частату праяў фетышызму ў жанчын, завучы такія распаўсюджаныя жаночыя фетышы, як развітая мускулатура, аваласенне на целе мужчыны[4].

Фетышызм сексуальны цесна звязаны з фетышызмам рэлігійным ці забабонным, хоць і мае ад яго пэўныя адрозненні. І сексуальны, і рэлігійны фетышызм у некаторых выпадках могуць прыводзіць да здзяйснення жорсткіх, нярэдка супрацьпраўных дзеянняў.

Вядомыя таксама выпадкі адваротнай фетышызму з'явы: антыфетышызму, калі пэўны элемент знешнасці, паводзін або рэч становіцца прыгнятальным фактарам для сексуальнай цягі[5].

Фетышы

правіць
 
Бялізнавы фетышызм

У якасці сексуальных фетышаў могуць выступаць аб'екты самага рознага характару: гэта могуць быць прадметы адзежы, часткі чалавечага цела, рэчы і жывёлы, асаблівасці паводзін і знешнасці і г.д.; можна сказаць, што ў кожнага фетышыста ёсць свой, унікальны любімы ім прадмет, часам нечаканы і арыгінальны.[6] Найбольш часта ролю фетыша выконваюць наступныя аб'екты:

Нацельная бялізна
Як правіла, фетышызуюцца рэчы, якія маюць дачыненне да асоб процілеглага полу, звычайнымі фетышамі мужчын з'яўляюцца жаночыя трусікі, панчохі, калготкі, бюстгальтары, жаночы абутак. Нярэдка гэты від фетышызму суправаджаецца перапрананнем і нашэннем названых прадметаў адзежы, у гэтым выпадку мае месца фетышысцкі трансвестызм. У Японіі фетышызм стаў формай заробку, звязанай з секс-індустрыяй; маладымі дзяўчынамі практыкуецца продаж ношанай, не мытай бялізны, якая пакуецца ў герметычныя пакеты і адпраўляецца ў спецыяльныя крамы, дзе яе купляюць фетышысты. Паводле даных даследаванняў Г. Б. Дзярагіна, бялізнавы фетышызм быў выяўлены ў 3,5% студэнтаў і 2,4% студэнтак вышэйшых навучальных устаноў.[6]
Часткі целы
Часам асаблівай прывабнасцю для фетышыста маюць часткі чалавечага цела, такія як валасы, малочныя залозы, ногі, ступні i ягадзіцы. Фетышызавацца могуць асаблівасці будовы палавых органаў, дэталі знешнасці, анамаліі чалавечага цела, стан цяжарнасці. У ролі фетыша можа выступаць таксама фатаграфія аб'ектаў, якія цікавяць фетышыста.
Аб'екты жывой прыроды
Некаторымі сексолагамі (Г. Б. Дзярагін) адносяцца да разнавіднасцей фетышызму цягі да прадметаў жывёльнага (заафілія; аднак гл. зоасексуальнасць) або расліннага свету (дэндрафілія), да непалаваспелага цела і дзіцячага характару паводзін (педафілія). У МКБ-10 гэтыя расстройствы вылучаны ў самастойныя класіфікацыйныя адзінкі.

Фетышыст звычайна адчувае моцнае памкненне да ўладання тым прадметам, да якога адчувае цягу. Калі цяга дасягае паталагічнага ўзроўню, то могуць выкарыстоўвацца і неправамерныя спосабы завалодання ім, у тым ліку крадзяжы і нават забойствы, якія суправаджаюцца выняткам прадметаў адзежы і частак цела ахвяры[7][8]. Нярэдка ў фетышыста збіраюцца цэлыя калекцыі падобных прадметаў, якія ён выкарыстоўвае для атрымання сексуальнай разрадкі.

Прадметы фетышызму могуць выкарыстоўвацца рознымі спосабамі: фетышыст можа іх разглядаць, кранаць, нюхаць, апранацца ў іх, выкарыстоўваць у якасці «ўпрыгожання» інтэр'ера, прыкладваць да палавых органаў, мастурбіраваць на іх, укладваць з сабой у пасцелю, есці, цалаваць, аблізваць і г.д.[5]

Фарміраванне фетышызму

правіць

Тэрапія

правіць

Лячэнне ажыццяўляецца па жаданні пацыента, звычайна з дапамогай псіхааналізу ці кагнітыўнай псіхатэрапіі.

Разнавіднасці фетышызму

правіць

Разнавіднасцей фетышызму вядома вельмі шмат, паколькі, як было сказана вышэй, кола аб'ектаў, якія фетышызуюцца, практычна невычэрпнае. Аднак толькі нешматлікія з іх здольныя даходзіць да ўзроўню сексуальнай паталогіі.

Некаторыя віды фетышызму могуць мець судова-медыцынскае і прававое значэнне, паколькі спалучаны з небяспекай для здароўя асобы ці магчымасцю здзяйснення ім супрацьпраўных дзеянняў. Да іх ліку можна аднесці, напрыклад, нарцысізм, апатэмнафілію і некрафілію[9].

Іншыя, як правіла, адносна бяскрыўдныя, умяшанне псіхолагаў і псіхіятраў для іх карэкцыі патрабуецца толькі ў выпадку, калі сам пацыент лічыць свае цягі ненармальнымі і яны прычыняюць яму пакуты.

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
  3. а б Дерягин Г. Б. Криминальная сексология. Курс лекций для юридических факультетов. М., 2008. С. 86. ISBN 978-5-93004-274-0.
  4. Дерягин Г. Б. Криминальная сексология. Курс лекций для юридических факультетов. М., 2008. С. 126. ISBN 978-5-93004-274-0.
  5. а б Дерягин Г. Б. Криминальная сексология. Курс лекций для юридических факультетов. М., 2008. С. 128. ISBN 978-5-93004-274-0.
  6. а б Дерягин Г. Б. Криминальная сексология. Курс лекций для юридических факультетов. М., 2008. С. 127. ISBN 978-5-93004-274-0.
  7. Дерягин Г. Б. Криминальная сексология. Курс лекций для юридических факультетов. М., 2008. С. 127—128. ISBN 978-5-93004-274-0.
  8. Дэвид Рассел Уильямс, канадский серийный убийца, насильник и фетишист
  9. Дерягин Г. Б. Криминальная сексология. Курс лекций для юридических факультетов. М., 2008. С. 128—144. ISBN 978-5-93004-274-0.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Бине А. О фетишизме в любви (1887)
  • Фрейд З. Три очерка по теории сексуальности (1905)
  • Фрейд З. Фетишизм (1927)

Спасылкі

правіць