Селенавадарод
Селенавадарод, селеністы вадарод, гідрыд селену — неарганічнае злучэнне вадароду з селенам, H2Se.
Селенавадарод | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | H₂Se |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 231-978-9 |
SMILES | |
RTECS | MX1050000 |
ChemSpider |
Бясколерны газ з непрыемным пахам. Тэмпература плаўлення —65,72 °С. Тэмпература кіпення —41,35 °С. Шчыльнасць вадкага селенавадароду 2,12 г/см³. Устойлівы пры пакаёвай тэмпературы і сухім паветры. На вільготным паветры паступова акісляецца да селену. Пры награванні гарыць з утварэннем дыаксіду селену. У вадзе раствараецца дрэнна. Моцны аднаўляльнік. Ядавіты.
Атрыманне
правіцьСеленавадарод атрымліваюць з селену і вадароду пры тэмпературы прыкладна 500 °С[1].
Выкарыстанне
правіцьСеленавадарод выкарыстоўваецца ў працэсах атрымання селену высокай чысціні, селенарганічных злучэнняў, селенідаў.
Зноскі
- ↑ Селен // ХиМиК.ру (руск.)
Літаратура
правіць- Селенавадарод, селеністы вадарод, гідрыд селену // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 305. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Селен // ХиМиК.ру (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Селенавадарод