Селішча (Гарадоцкі раён)

аграгарадок у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Се́лішча — аграгарадок (да 2010 г. вёска[2]) ў Даўгапольскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. На рацэ Бярноўка. За 21 км ад горада Гарадок, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха[3].

Аграгарадок
Селішча
Сажалка каля цэнтральнай вуліцы
Сажалка каля цэнтральнай вуліцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Аграгарадок з
Афіцыйная мова
беларуская, руская
Насельніцтва
88 чалавек (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139[1]
Паштовы індэкс
211542[1]
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218838101
Селішча на карце Беларусі ±
Селішча (Гарадоцкі раён) (Беларусь)
Селішча (Гарадоцкі раён)
Селішча (Гарадоцкі раён) (Віцебская вобласць)
Селішча (Гарадоцкі раён)

Гісторыя правіць

У канцы 18 ст. аграгарадок у Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У 1803—1830 гг. казённы маёнтак Сяліцкі ў валоданні жонкі тайнага саветніка Тарбеева, памешчыцы Гарбачэўскай, памешчыкаў Лукашэвіча, Місуна. У 1831 годзе казной маёнтак перададзены ў кіраванне памешчыку Хлюзінскаму. У сярэдзіне 19 ст. маёнтак, цэнтр Селішчанскага староства ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. У 1863 годзе ў Селішчы дзейнічала сельская школа. З 1860-х гг. цэнтр воласці. Працавалі бібліятэка і народнае вучылішча. З 1923 г. Селішча ў Віраўлянскай воласці Віцебскага павета. З 24 жніўня 1924 г. Селішча — цэнтр сельсавета ў Гарадоцкім раёне Віцебскай акругі (з 20.2.1938 г. у Віцебскай вобласці). У 1930-х гг. створаны калгас «Чырвоны металіст», працавалі кузня, маслазавод, шавецкая майстэрня, ільнозавод.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года вёска акупавана нямецкім войскамі. Вызвалена 19 снежня 1943 г. у ходзе Гарадоцкай аперацыі[4].

З 16 ліпеня 1954 года Селішча — вёска ў Даўгапольскім сельсавеце. У розны час у вёсцы дзейнічалі МТС, калгас «Металіст», бальніца. Вёска была цэнтрам калгаса «Чырвоны Кастрычнік».

Насельніцтва правіць

  • 31 рэвізская душа, 3 двары (1785)
  • 78 жыхароў, 13 двароў (1885)
  • 101 жыхар, 23 двары (1926)
  • 108 жыхароў (1959)
  • 96 жыхароў (1970)
  • 231 жыхар, 88 двароў (на 1.1.2002)

Інфрастуктура правіць

У Селішчы дзейнічаюць:

  • Аддзяленне «Чырвоны Кастрычнік» ААТ «Гарадоцкі Райаграснаб»
  • Селішчанская сельская бібліятэка-клуб (філіял № 48) сеткі публічных бібліятэк Гарадоцкага раёна[5]
  • Селішчанская амбулаторыя ўрачэбнай практыкі Гарадоцкай ЦРБ[6]
  • магазін.

Транспарт правіць

Аўтамабільнымі дарогамі Селішча звязана з Гарадком, аграгарадком Віраўля, аграгарадком і чыгуначнай станцыяй Бычыха, вёскамі Сураўні, Пралетарск, Кісялі і інш. Праз вёску пралягаюць аўтобусныя маршруты Віцебск—Іванаўка, Гарадок—Іванаўка, Гарадок—Ноўка.

Памятныя мясціны правіць

У вёсцы знаходзяцца брацкія вайсковыя могілкі 543 савецкіх воінаў, загінуўшых у 1943—1944 гг.

Зноскі

  1. а б Сайт РУП «Белпошта»
  2. Решение Городокского районного Совета депутатов 24 декабря 2009 г. № 146 «О преобразовании сельских населённых пунктов а агрогородки» (руск.)
  3. Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 7. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-6434-56-6. (руск.)
  4. Городокская операция Архівавана 13 жніўня 2014. (руск.) // «Белорусская военная газета. «Во славу Родины»
  5. Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і замежных краін (руск.)
  6. Каталог «Здравоохранение Беларуси» (руск.)

Літаратура правіць

  • Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 212, 393, 680, 869—870. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
  • Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 7. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-6434-56-6. (руск.)