Бычыха (станцыя)

чыгуначная станцыя
(Пасля перасылкі з Чыгуначная станцыя Бычыха)

Бы́чыха (трансліт.: Byčycha, руск.: Бычиха)[2] — станцыя Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Размешчана ў аграгарадку Бычыха; на лініі ЕзярышчаВіцебск, паміж прыпыначным пунктам Мехавое і станцыяй Раслякі.

Станцыя
Бычыха
Лінія Езярышча — Віцебск
Беларуская чыгунка
Аддзяленне чыг. Віцебскае аддзяленне
Дата адкрыцця 1904[1]
Класнасць 5
506,707 км 
Код станцыі 166210
Код у «Экспрэс-3» 2100238
Бычыха (Беларусь)
Бычыха
Бычыха

Побач са станцыяй аднайменная вёска.

Рух цягнікоў правіць

Прыгарадныя цягнікі (штодзённа).

Гісторыя правіць

16 снежня 1943 г. у час Гарадоцкай аперацыі 1-ы танкавы корпус выйшаў у раён станцыі Бычыха і злучыўся з 5-м танкавым корпусам 4-й ударнай арміі.

Вакзал правіць

Чыгуначны вакзал на 50 пасажыраў. Будынак цагляны, аднапавярховы. Плошча — 200,8 м². Пабудаваны паводле праекта інстытута «Кіеўтрансвузелпраект» (архітэктар П. Ф. Красіцкі  (укр.))[3][4].

У 1965 годзе ў гонар разгрому партызанамі нямецкага гарнізона на будынку станцыі ўстаноўлена мемарыяльная дошка[5].

Зноскі

  1. Архангельский А.С., Архангельский В.А. Железнодорожные станции СССР: Справочник. В двух книгах. Кн. I. — Масква: Транспорт, 1981. — С. 78.
  2. Бычыха (станцыя) на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь
  3. Городокский район, прочие н.п., Бычиха, Улица Рудыка (руск.). Домофото // domofoto.ru. Праверана 17 снежня 2021.
  4. Серия Вокзалы: типовые и повторно применяемые проекты, проект 4076 (19) (руск.). Домофото // domofoto.ru. Праверана 17 снежня 2021.
  5. 950. Месца разгрому варожага гарнізона // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.

Спасылкі правіць