Сепія
адценне
Се́пія[1] — празрыстая фарба светла-карычневага колеру, якой выконваюць малюнкі пэндзлем і пяром, таксама — від графічнай тэхнікі.
Сепія | |
---|---|
![]() | |
HEX | 704214 |
RGB¹ (r, g, b) | (112, 66, 20) |
CMYK (c, m, y, k) | (39, 69, 100, 41) |
HSV² (h, s, v) | (30°, 82%, 44%) |
|
Натуральная сепія вырабляецца з сакрэта чарнільнага мяшка галаваногіх малюскаў сепій і выкарыстоўвалася ў Еўропе з сярэдзіны XVIII стагоддзя. У XX стагоддзі гэтую фарбу вырабляюць штучна. Яна мае вялікую колькасць адценняў.
У фотамастацтвеПравіць
Натуральная сэпія часам ужываецца для таніравання чорна-белых фатаграфій, што надае ім выгляд састарэлых. Амаль усе сучасныя лічбавыя фотаапараты і графічныя рэдактары маюць функцыі імітацыя такіх фатаграфій
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Сепія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 339. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Сепия // Популярная художественная энциклопедия — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. (руск.)