Карнеол

(Пасля перасылкі з Сердалік)

Карнеол, або сердалі́к — мінерал, чырванавата-ружовая, жоўта-чырвоная ці аранжавая-чырвоная разнавіднасць халцэдону. Ювелірна-вырабны камень.

Сердалік
Carnelian - tumble polished stone.jpg
Паліраваны карнеол
Формула SiO2
Сінгонія Трыганальная
Колер Ружовы, карычнева-чырвоны
Колер рысы Белы
Бляск Васковы
Празрыстасць Прасвечвае ў тонкіх зрэзах
Цвёрдасць 6,5 - 7
Спайнасць Адсутнічае
Злом Няроўны, радзей - шкарлупісты
Шчыльнасць 2,58 - 2,64 г/см³
Паказчык пераламлення 1,530 - 1,539

НазваПравіць

Назва мінерала звязана з афарбоўкай каменя (ад лац.: Cornus — ягада кізіла), а 'сердалік' — ад грэчаскай назвы гэтага каменя σαρδόνυξ.

УласцівасціПравіць

Асаблівасці афарбоўкі абумоўлены складам і характарам размеркавання прымешак, у якасці галоўнага хромафора выступае мінерал гематыт, які знаходзіцца ў карнеоле ў выглядзе тонкадысперсных раўнамерна распыленых мікрачасціц. Прасвечвае ў тонкіх сколах.

Фізіка-хімічныя ўласцівасці мінерала супадаюць з уласцівасцямі халцэдона.

РадовішчыПравіць

У Індыі (Гуджарат) у ЗША (штат Мантана). Масіў Карадаг у Крыму. З Індыі паступаюць самыя прыгожыя гатункі каменя — пасля працяглага знаходжання на святле колер з карычняватага пераходзіць у густы аранжава-чырвоны. Радовішчы таксама ў Бразіліі, Уругваі, у Забайкаллі (Расія).

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць