Скарпідыум скарпіёнападобны

від раслін

Скарпі́дыум скарпіёнападобны[1] (Scorpidium scorpioides) — від брыевых імхоў роду Скарпідыум (Scorpidium) сямейства Амблістэгіевыя (Amblystegiaceae).

Скарпідыум скарпіёнападобны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scorpidium scorpioides (Hedw.) Limpr.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  16196
NCBI  140008
EOL  923739
IPNI  ???
TPL  tro-35149879

Апісанне правіць

Двухдомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі маккія, рыхлыя, жоўта- або карычнева-зялёныя, бліскучыя. Сцябло прамастойнае або сцелістае, даўжынёй 10—30 см, простае або няправільна перыста-разгалінаванае, уздута-аблісцелае, на канцы кручкаватае. Лісце моцна ўвагнутае, яйцападобна-ланцэтнае, завостранае, серпападобнае або прамое, суцэльнакрайняе, чарапіцападобна размешчанае. Жылка кароткая, падвойная. Каробачка нахіленая або гарызантальная, карычневая або прадаўгавата-цыліндрычная, на пурпуровай ножцы даўжынёй 4—6 см. Вечка пуката-канічнае. Перыстом падвойны.

Пашырэнне правіць

 
S. scorpioides, Квебек, Канада

Пашыраны ў Паўночным паўшар’і. На тэрыторыі Беларусі трапляецца на балотах, па берагах азёр, старых рэчышчаў і невялікіх вадаёмаў (часта ў вадзе).

Асаблівасці біялогіі правіць

Спараносіць летам.

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • Скарпі́дыум // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 518. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Род Скорпидий — Scorpidium scorpioides (Schimp.) Limpr. // Водоросли, лишайники и мохообразные СССР (руск.) / Л. В. Гарибова, Ю. К. Дундин, Т. Ф. Коптяева, В. Р. Филин; [Отв. ред. М. В. Горленко]. — Москва: Мысль, 1978. — С. 317—318. — 365 с. — (Справочники-определители географа и путешественника). — 80 000 экз.

Спасылкі правіць