Склеранхі́ма[1] — механічная тканка раслін, якая складаецца з таўстасценных, звычайна адраўнелых клетак двух тыпаў — валокны і камяністыя клеткі (склераіды[1]).

Клеткі склеранхімы

Валокны — моцна выцягнутыя празенхімныя клеткі. Іх даўжыня ад некалькіх дзясятых міліметра да 4 сантыметраў (у рамі). Маюць завужаныя канцы, слаістыя порыстыя сценкі і поравыя каналы. Яны забяспечваюць механічную трываласць органаў раслін. У многіх раслін валокны складаюць механічную абкладку праводзячых пучкоў.

Неадраўнелыя валокны склеранхімы з цэлюлознымі сценкамі (джут, каноплі, кенаф, лён і інш.) з’яўляюцца сыравінай у тэкстыльнай прамысловасці. З цвёрдых валокнаў (напрыклад, агавы, некаторых відаў пальмаў) вырабляюць канаты, вяроўкі, грубыя тканіны.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Склеранхіма // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 462. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Бученков, И. Э. Основы биологии. Ботаника: учебно-метод. пособие / И. Э. Бученков, И. В. Рышкель, О. С. Рышкель. — Минск: Колорград, 2016. — 99 c. — ISBN 978-985-7168-71-4. (руск.)
  • Атлас по анатомии растений: учеб. пособие для вузов / Бавтуто Г. А., Ерёмин В. М., Жигар М. П.. — Мн.: Ураджай, 2001. — 146 с. — (Учеб. и учеб. пособия для вузов). — ISBN 985-04-0317-9. (руск.)