Слабада (Шацкі сельсавет)
Слабада́[1] (трансліт.: Slabada, руск.: Слобода) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Вёска
Слабада
| ||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 40 кіламетраў на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі.
Гісторыя
правіцьСлабадой у шматлікіх месцах Беларусі завуць вёскі, населеныя выхадцамі з іншых, больш старых паселішчаў. Пра такіх выхадцаў казалі: «Яны выйшлі на свабоду», адсюль пры перастаноўцы націску атрымалася «Слабада».
У складзе Расійскай імперыі
правіцьУ на пачатку 20 ст. вёска Шацкай воласці Ігуменскага павета.
У 1904 г. адкрыта народнае вучылішча, для якой ў 1907 г. узведзены будынак.
Найноўшы час
правіцьУ Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У 1922 г. адкрыта працоўная школа 1-ай ступені (64 вучні).
З 1924 г. па 1964 г. цэнтр Слабадскога сельсавета.
Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.
У 1943 годзе намцамі было растраляна 6 жыхароў вёскі.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
правіць- пачатак XX ст. — 90 двароў, 842 жыхары
- 1917 год — 96 двароў, 513 жыхароў
- 1999 год — 115 чалавек
- 1 студзеня 2002 года — 58 двароў, 110 жыхароў
- 2009 год — 48 жыхароў[3]
- 2010 — 48 жыхароў
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т.8 Мінская вобласць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с. :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Слабада (Шацкі сельсавет)