Славацкая акупацыя Оравы і Спіша

Славацкая акупацыя Оравы і Спіша — землі Польшчы, якія знаходзілася пад кіраваннем Першай Славацкай Рэспублікі падчас Другой сусветнай вайны. Фармальна гэтыя землі дасталіся Славаччыне 21 лістапада 1939 года паводле дамовы Чэрнака-Рыбентропа. Таксама Гітлер прапанаваў перадаць пад славацкую адміністрацыю Закапаны, аднак Ёзаф Ціса адмовіўся ад гэтага.[1]

Мапа памежных спрэчных земляў Славаччыны і Польшчы

НапярэдадніПравіць

Пададзеныя тэрытарыяльныя прэтэнзіі Польшчы Браціслава зусім не чакала. Польшча да гэтага разглядалася як сяброўская дзяржава. Аўтаномны ўрад неадкладна накіраваў у Варшаву Караля Сідара, самага вялікага паланафіла ГСНП. Аднак падчас свайго візіту 19-21 кастрычніка ён не здолеў змяніць погляд польскага ўраду. Больш за тое, 25 кастрычніка польскі ўрад пашырыў свае першапачаткова мінімалістычныя патрабаванні таксама на іншыя тэрыторыі, у тым ліку і на Яварыну.

1 лістапада пасля ўзмацнення ціску Славаччына неахвотна прыняла польскія патрабаванні. Аднак мяжа канчаткова ўрэгулявалася толькі да 1 снежня пасля карэкцыі дэлімітацыйнай камісіяй. Славаччына згубіла агулам 226 км² тэрыторыі з 4280 жыхарамі. Хоць гэтая тэрытарыяльная страта і не была вялікай, у Славаччыне яна адчувалася вельмі балюча. Прайшоў толькі месяц пасля таго, як Вугоршчына захапіла значную частку славацкай тэрыторыі на поўдні. Польскі падыход лічыўся здрадай, бо польскі ўрад неаднаразова заяўляў, што мае карэктныя дачыненні са славакамі т паважае тэрытарыяльную цэласнасць Славаччыны. Польская заява пра польскі характар ​​славацкага памежжа была відавочна адхіленая грамадствам Славаччыны.

У Славаччыне пасля гэтага ў цэлым панавалі антыпольскія настроі, якія толькі ўзмацняліся паводзінамі польскіх уладаў на акупаванай тэрыторыі: «Ў Лесніцы і Яварыне адбывалася жорсткая каланізацыя як у школьным, так і ў царкоўным плане. Славацкі святар з капеланам былі выгнаныя, а славацкая школа закрытая. З-за агульнага супраціўлення насельніцтва польскі рэжым у Яварыне нават абвясціў забарону на якія-небудзь згуртаванні.»

Гэтыя падзеі прывялі да ўдзелу Славаччыны ў наступленні на Польшчу дзеля вяртання сваіх земляў.

АкупацыяПравіць

Па абодва бакі Другой сусветнай вайны існуюць розныя погляды.

Польскі поглядПравіць

Згодна з польскай інтэрпрэтацыяй, гэта быў час настойлівай славакізацыі і тэрарызацыі польскіх святароў на акупаванай тэрыторыі: «Урад Славаччыны зрабіў вялікі акцэнт на царкоўнай палітыцы на акупаваных тэрыторыях. Святары, якія прыбылі з іншых польскіх рэгіёнаў, былі дэпартаваныя ў Генерал-губернатарства ў 1939 годзе, а частка пазней, на мяжы 1940 і 1941 гадоў, у Славаччыну. Пазней многія пайшлі ў канцлагеры... Польскія святары, якія пазбеглі дэпартацыі, абралі тактыку пасіўнага супраціўлення. Яны адмовіліся прысягнуць славацкай дзяржаве, заявіўшы, што ўжо прысягнулі на вернасць польскай дзяржаве. Акрамя таго, хоць і было дазволена чытаць пропаведзі толькі па-славацку, яны спрабавалі пазбегнуць гэтага.»

Менавіта з гэтым кругабегам польская гістарыяграфія звязвае з’яўленне славацкай меншасці на тэрыторыі паўночнага Спіша і паўночнай Оравы. Паводле яе, гэта палякі, якія так ці інакш славакізаваліся.

Славацкі поглядПравіць

Паводле славацкіх запісаў, жыхары з энтузіязмам сустракалі славацкую армію як вызваліцеляў. Таксама абвяргаюцца польскія сцверджанні пра дзеянні супраць польскага духавенства. Наадварот, насельніцтва актыўна дапамагала дзеянням польскай падпольнай Арміі Краёвай, але таксама прымала ўдзел у падзеях Славацкага нацыянальнага паўстання.

Канец акупацыіПравіць

Славацкая аргументацыя адносна славацкага насельніцтва на спрэчных тэрыторыях таксама грунтуецца на паваенных падзеях: «Пасля вызвалення савецкай арміяй нацыянальныя камітэты правялі плебісцыт, у адпаведнасці з якім 98 адсоткаў насельніцтва ўважалі сябе за славакаў.» Таму гэтыя ўлады пераканалі прадстаўнікоў савецкай арміі, што гэтая тэрыторыя належаць да Чэхаславаччыны. Аднак 5 траўня 1945 году ўрад Чэхаславаччыны, які знаходзіўся ў Кошыцах, вырашыў вярнуць гэтыя землі Польшчы. Іх перадача была зацверджаная прадстаўнікамі Славацкай нацыянальнай рады ў Трсцене 20 траўня 1945 года.

Гл. таксамаПравіць

КрыніцыПравіць

  1. Slovensko a začátek druhé světové války(чэшск.)  // Plus. — 2009-09-04.

Вонкавыя спасылкіПравіць