Слаўнае (Мсціслаўскі раён)

вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Сла́ўнае[2] (трансліт.: Slaŭnaje, руск.: Славное) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці, на рацэ Рамясцвянцы. Уваходзіць у склад Падсолтаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 30 км на паўночны захад ад Мсціслава, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Цёмны Лес (лінія ОршаСураж). Насельніцтва на 2009 год — 10 чалавек[1].

Вёска
Слаўнае
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
10[1] чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Паштовыя індэксы
213451
Аўтамабільны код
6
СААТА
7246836060
Слаўнае на карце Беларусі ±
Слаўнае (Мсціслаўскі раён) (Беларусь)
Слаўнае (Мсціслаўскі раён)
Слаўнае (Мсціслаўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Слаўнае (Мсціслаўскі раён)

Гісторыя

правіць

Упершыню згадваецца ў 1675 годзе ў сувязі з заснаваннем драўлянай царквы. У 1737 годзе Слаўнае — вёска ў Мсціслаўскім ваяводстве, дзейнічала царква. У XIX стагоддзі Слаўнае належала мясцовым панам Іванскім, маёнтак якіх знаходзіўся ў Курманаве. Станам на 1880 год, значылася як сяло ў Шамаўскай воласці Мсціслаўскага павета, у 1897 годзе працаваў вадзяны млын, а ў 1905 годзе была адчынена вінная крама.

У 1919—1924 гадах вёска знаходзілася ў складзе Смаленскай губерні РСФСР, аднак у выніку першага ўзбуйнення БССР 17 ліпеня 1924 года была вернута Беларусі. На базе дарэвалюцыйнай была створана працоўная школа першай ступені, дзе ў 1926 годзе навучалася 69 чалавек. У 1930 годзе быў увораны калгас «Бязбожнік», які станам на 1932 год аб’ядноўваў 17 гаспадарак, меў 80 га ворнай зямлі, працавала ваўначоска[3].

Падчас Другой сусветнай вайны Слаўнае з 14 ліпеня 1941 да 29 верасня 1943 года знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Па звестках 1990 года, у вёсцы працавалі калгас, магазін, пачатковая школа. У 2007 годзе Слаўнае — у складзе СВК «Курманава». Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Раздзельскага сельсавета[4].

Насельніцтва

правіць
  • XIX стагоддзе: 1880 год — 54 чал., 8 двароў; 1897 год — 101 чал., 17 двароў.
  • XX стагоддзе: 1909 год — 99 чал., 14 двароў; 1990 год — 38 чал., 24 двары.
  • XXI стагоддзе: 2007 год — 7 чал., 6 двароў.; 2009 год — 10 чал.[1]

Славутасці

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць