Свята-Ільінская царква (Слаўнае)

праваслаўны храм у в. Слаўнае Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі

Свя́та-Ільі́нская царква́ — праваслаўны храм у вёсцы Слаўнае Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Размешчаны на паўночна-заходняй ускраіне вёскі.

Праваслаўны храм
Свята-Ільінская царква
Слаўнае. Свята-Ільінская царква.jpg
54°05′49,5″ пн. ш. 31°22′06,52″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Слаўнае
Канфесія Праваслаўе
Епархія Магілёўская і Мсціслаўская
Благачынне Мсціслаўскае
Архітэктурны стыль класіцызм
Першае згадванне 1675
Дата пабудовы 1-я пал. XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000517шыфр 513Г000517
Стан дзейнічае
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Першая згадка пра драўляную царкву ў Слаўным адносіцца да 1675 года, па іншых звестках будынак існаваў ужо ў 1665 годзе. Паводле мясцовай легенды, заснавальнікам храма з’яўляўся князь Лабуш. У правай частцы царквы захоўваецца каменная пліта, пад якой, як сцвярджаюць вяскоўцы, і пахаваны той самы Лабуш[1].

У 1-й палове XIX стагоддзя на месцы старога храма была пастаўлена новая царква, перавезеная з вёскі Гління мясцовымі шляхцічамі Іванскімі з-за таго, што Слаўнае размяшчалася значна бліжэй да іх маёнтка ў Курманаве. З 1877 года пры царкве пачала працаваць прыходская школа. Святаром храма з 1913 па 1918 гады з’яўляўся Аляксандр Галкоўскі, які выкладаў Закон Божы ў навакольных школах[1].

Дзейнасць прыхода прыпынілася на пачатку 1930-х гадоў, калі савецкія ўлады ператварылі царкву ў зернесховішча, але абразы засталіся некранутымі. У гады Другой сусветнай вайны набажэнствы ў ёй аднавіліся, і з таго часу храм больш не закрываўся.

У 2004 годзе адбылася рэстаўрацыя будынка, у ходзе якой ён быў афарбаваны, абноўлены вокны і дзверы, усталяваны новыя званы і крыжы. У 2007 годзе храм занеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. Настаяцелем царквы з’яўляецца іерэй Анатоль[1].

У Свята-Ільінскай царкве быў ахрышчаны Максім Гарэцкі, таксама ў ёй вянчаліся яго бацькі. У п’есе «Антон» пісьменнік апісвае храм у час богаслужэння[2]:

  Поўна людзей, і дзверы, і вокны адчынены, а душна... А праз рознакалёрнае шкло, зверху, ад купала, выступаюць і льюцца стаўбы-косы свету на галовы людскія, і на сцены разрысованыя, і на таўсценныя, круглыя белыя стаўбы, што ўвесь дах дзержаць... І на двары, на цвінтары народу нямала, аж мітусіцца ўсё пад старымі ліпінамі, і ў звонніцы бабулек стаіць і сядзіць даволі, і на звонніцу хлопчыкаў-галузаў панабівалася, і ў цэркву аж дабіцца не можна.  

АрхітэктураПравіць

 
Царква з боку апсіды.

Помнік архітэктуры класіцызму. Трохчасткавая падоўжана-восевая кампазіцыя храма сфарміравана прамавугольнымі зрубамі прытвора і малітоўнай залы, да якой далучана пяцігранная апсіда. Асноўны зруб завершаны купалам на васьмігранным барабане. Над бабінцам узвышаецца двух’ярусная чацверыковая званіца, завершаная купалам. Галоўны ўваход вылучаны невялікім чатырохслуповым ганкам. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстана гарызанатальная і вертыкальная шалёўка[3].

У прастору малітоўнай залы адкрываецца светлавы барабан з пакрытай размалёўкай скляпеністай канструкцыяй васьмерыка на чацверыку і парусамі, якая трымаецца на 6 калонах. На гранях чацверыка і васьмерыка — арнаментальная размалёўка. У інтэр’еры храма знаходзяцца абразы Ануфрыя Вялікага, Святога Іллі, Ісуса Хрыста, Казанскай Божай Маці, Уладзімірскай Божай Маці, Серафіма Сароўскага і іншых святых.

Царква — рэдкі ўзор драўлянага дойлідства ўсходу Беларусі[1].

Зноскі

  1. а б в г Второе дыхание храма в деревне Славное (руск.) . Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт (20 мая 2014). Праверана 21.08.2019.
  2. Юрый Уладзіміравіч Жыгамонт.. Падарожжа з Жыгамонтам: вёска Слаўнае Мсціслаўскага раёна з царквой, дзе хрысцілі Максіма Гарэцкага . Падарожжа з Жыгамонтам (3 сакавіка 2019). Праверана 21.08.2019.
  3. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць