Слаўскае ці Слаўскэ[1] (укр.: Славське) — пасёлак у Сколіўскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Цэнтр пасялковай аб’яднанай тэрытарыяльнай абшчыны. Вядомы цэнтр гарналыжнага турызму ў Карпатах.

Пасёлак гарадскога тыпу
Слаўскэ / Слаўскае
Славське
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Слаўскае і гара Трасцян
Слаўскае і гара Трасцян
Краіна
Каардынаты
Плошча
4,08 км²
Вышыня цэнтра
593 м
Насельніцтва
3500 чалавек (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380 3251
Паштовы індэкс
82660
Слаўскэ / Слаўскае на карце Украіны
Слаўскэ (Украіна)
Слаўскэ
Слаўскэ (Украіна)
Слаўскэ

Геаграфія правіць

Пасёлак размешчаны глыбока ва Украінскіх Карпатах за 28 км ад горада Сколэ, у маляўнічай даліне ракі Опір і яе правага прытоку Слаўка, сярод пакрытых лясамі і лугамі храбтоў Бяскідаў і Гарганаў, на схілах гор Трасцян (1235 м над узроўнем мора), Ільзы (1066 м), Пісанай або Даўбушанкі (1236 м), Мянчэла (1014 м), якія атачаюць пасёлак з усіх бакоў. На поўнач ад пасёлка узвышаецца гара Клыва (1069 м).

Гісторыя правіць

На тэрыторыі мястэчка знойдзены крэмневыя прылады эпохі неаліту. Першыя пасяленцы на тэрыторыі мястэчка з’явіліся каля 10 стагоддзя. Слаўскае — старадаўняе мястэчка, размешчанае па старажытным шляху з Галіча у Венгрыю.

Што ж тычыцца паходжання назвы мястэчка і ракі Слаўка, найбольш верагодна, што яна паходзіць ад мянушкі «слаўныя», якое атрымалі мясцовыя жыхары за іх удзел у паходах князя Святаслава Уладзіміравіча, забітага паміж Сколем і Грэбенавым у час княжацкіх міжусобіц (у 1015 г.). Паводле падання, што перадаецца тут з пакалення ў пакаленне, дружыннікі князя Святаслава, якія засталіся ў жывых, не вярнуліся ў родныя мясціны, а пасяліліся ў гарах ля рэчкі Опір, у прыватнасці, каля ўпадзення ў яе ракі Слаўкі.

Упершыню мястэчка згадваецца ў дакументальных крыніцах пад 1483 г. як ужо існае паселішча. У запісах Пярэмышльскага земскага суда згадваецца, што шляхціц Іванка з Крыніцы пісьмова аформіў права сваёй жонкі Марусі на палову яго маёмасці ў Крыніцы і Слаўскім Пярэмышльскай акругі.

Пасля ўстанаўлення панавання Польшчы мясцовыя сяляне абкладаюцца падаткамі і павіннасцямі. Нярэдка атрады шляхцічаў і іх прыслужнікаў здзяйснялі набегі на вёскі, палілі і рабавалі, калечылі і забівалі падданых сваіх праціўнікаў. Шляхецкія напады і рабаванні ў 16-17 стагоддзях былі часам настолькі жахлівымі, крывавымі і беспакаранымі, што нават польскі гісторык Уладзіслаў Лазінскі, распавядаючы пра іх, пісаў з абурэньнем: «Што за свет! Цёмны, дзікі, забойны. Свет без ўрада, без ладу, без справядлівасці, без міласэрнасці. Кроў у ім танней віна, чалавек танней каня. Свет, у якім лёгка забіць, цяжка не быць забітым…».

Невыносны феадальны прыгнёт прымушаў сялян ўступаць у барацьбу. Нямала горцаў ўступала ў атрады паўстанцаў, якія больш за тры стагоддзі наводзілі жах на шляхту і яе прыслужнікаў. У прыватнасці ў раёне Бяскідаў амаль на працягу дзесяці гадоў (1671—1681) вёў барацьбу апрышкаўскі атрад, ўзначалены былым пастухом Андрэем Дзыгановічам. На гары, што ўзвышаецца паблізу мястэчка, у пячоры знаходзілі прытулак апрышкі Алексы Доўбуша (адсюль і цяперашняя назва гары — Даўбушанка).

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Галічына ўваходзіць у склад імперыі Габсбургаў (з 1804 года — Аўстрыйскай імперыі). З 1820 года мястэчка належыць польскаму графу Патоцкаму.

У апошняй чвэрці XIX стагоддзя праз мястэчка пракладзена чыгунка, якая злучыла Сколе з Мукачава. Першы цягнік па гэтай лініі прайшоў 4 красавіка 1887 года.

Даведзеныя да адчаю галечай, бяспраўем і панскай самаўпраўнасцю жыхары мястэчка і іншых навколішніх сеў прынялі актыўны ўдзел у паўстанні 1824—1826 гг. на Сколіўшчыне, якое прыцягнула ўвагу нават Івана Франка і Мікалая Усціяновіча. У 1902 годзе завершана будаўніцтва новай царквы па праекце Васіля Нагорнага. 10 ліпеня таго ж года яе асвяціў мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі.

У 1934—1939 гг. мястэчка было адміністрацыйным цэнтрам Слаўскай гміны (воласці) Другой Польскай Рэспублікі.

У 1939—1941 і 1944—1959 гг. было цэнтрам Слаўскага раёна УССР.

Гарналыжны курорт правіць

Слаўскае — вядомы гарналыжны курорт. Турыстычны бізнэс у мястэчку пачалі прадпрымальнікі Грэдлі (Grödl), якія ў 19 стагоддзі зладзілі тут гатэль і клімататэрапеўтычную станцыю. У 1820-х — 1830-х гадах Грэдлямі і Шмідтамі былі збудаваныя гарналыжныя пад’ёмнікі і трампліны на гарах Пагар і Ільза. Найбуйнейшага турыстычнага развіцця Слаўскае набыло ў 1970-х — 1980-х гадах, калі было пабудавана больш за 10 пад’ёмнікаў і заснаваныя спартыўныя гарналыжныя школы.

Тут сёння працуюць установы харчавання (кафэ, рэстараны, грыль-бары і інш.), гатэлі, аптэкі, магазіны, бальніца.

У перыяд палаводдзя і паводак Опір становіцца прыдатным для заняткаў водным турызмам і рафтынгам.

Асноўнымі лыжнымі трасамі з’яўляюцца:

  • Гара Трасцян (1235 м) — самы вядомы комплекс сярод аматараў і прафесіяналаў лыжнага спорту;
  • Гара Пагар (857 м) — параўнальна невялікая гара, працуе двухмесны крэсельны пад’ёмнік, размешчаны недалёка ад самога мястэчка, паблізу размешчаны некалькі бараў. На Пагары яшчэ ў 1896 годзе, пры Аўстра-Венгрыі, быў пабудаваны першы ў Слаўскім пад’ёмнік на коннай цязе.
  • Гара Крэмень — на гары размешчаны «Політэх» і «FIM» — самыя лёгкія трасы, размешчаныя блізка ад мястэчка.
  • Гара Менчыл (Варшава) — гара паблізу вёскі Грабавец, дзе нізкія цэны на пад’ёмнікі і жыллё. У пачатку трасы знаходзіцца досыць спадзістая палічка, дзе могуць трэніравацца нявопытныя лыжнікі, існуе некалькі варыянтаў спуску, сярод якіх — па трубе.

Зноскі