Слонімская ратуша
Слонімская ратуша — помнік архітэктуры барока ў горадзе Слоніме па вул. Савецкай, дом № 6 (Гродзенская вобласць). Пабудавана ў 2-й палове XVIII стагоддзя ў цэнтры горада.
Ратуша | |
Слонімская ратуша | |
---|---|
![]() | |
53°05′38″ пн. ш. 25°19′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Слонім |
Архітэктурны стыль | барока |
Будаўніцтва | 1740-я, XIX ст. |
Статус |
![]() |
Гісторыя
правіцьРатуша пабудавана з цэглы ў другой палове XVIII ст. Традыцыйна будынак быў звязаны з Рыначнай плошчай, замыкаючы яе паўднёва-ўсходні бок. У архітэктуры ратушы, якая зазнала шэраг пазнейшых наслаенняў, захаваліся рысы барока.
Пасля Другой сусветнай вайны ў будынку размешчаны гарвыканкам.
Архітэктура
правіцьСлонімская ратуша — прамавугольны ў плане двухпавярховы аб'ём. Разам са службовымі карпусамі яна стварае замкнутае дваровае карэ. Кампазіцыя будынка адносіцца да тыпу бязвежавых, строга сіметрычных (адсутнічала традыцыйная вежа — сімвал магістрата). Крапоўка фасадаў плоскасная: пілястры, філёнгі, нішы. Планіроўка калідорна-анфіладнага тыпу з цэнтральным вестыбюлем і міжпавярховай лесвіцай. Акрамя пакояў для членаў магістрата і залы пасяджэнняў у ратушы былі памяшканні суда, гаўптвахты, архіва.
Раней будынак быў аформлены чатырохкалонным порцікам са скульптурнай застаўкай на франтоне. Дваравы фасад жагэтуль захаваў дэкарацыю ў выглядзе пілястраў, што адносяцца да XVIII ст.
Літаратура
правіць- Караткевіч В. Б., Кулагін А. М. Помнікі Слоніма — Мінск: Навука і тэхніка, 1983.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
правіць- Слонімская ратуша на сайце Radzima.org
- Слонімская ратуша на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Слонімская ратуша на сайце «Архіварта»