Слонімскі кур’ер
«Слонімскі кур’ер» — газета. Выдавалася з пачатку 1944 да 13 чэрвеня 1944 года ў г. Слоніме на беларускай мове пад кантролем германскіх улад у перыяд акупацыі Беларусі нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікую Айчынную вайну. 3 25 красавіка 1944 года выходзіла пад назвай «Слонімская газэта». Галоўныя рэдактары В. Вайтэнка, С. Хмара. Друкавала матэрыялы пра становішча на франтах Другой сусветнай вайны, агляды і карэспандэнцыі на міжнародныя тэмы, прамовы прэзідэнта Беларускай цэнтральнай рады Р. Астроўскага, інфармавала аб дзейнасці Беларускай краёвай абароны, Беларускай народнай самапомачы, партызанскага руху, культурным жыцці ў Слоніме, Слонімскай акругі і інш. рэгіёнах Беларусі. Змяшчала антысавецкую публіцыстыку, літаратурныя творы беларускіх аўтараў. Выйшла 24 нумары.
«Слонімскі кур’ер» | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавана | 1944 |
Спыненне публікацый | 13 чэрвеня 1944 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
Літаратура
правіць- Сяргей Жумар. «Слонімскі кур’ер» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
правіць- Слонімскі кур’ер на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»