Смаленскі Псалтыр

(Пасля перасылкі з Смаленскі псалтыр)

Смале́нскі псалты́р, таксама Ане́жскі псалтыр — рукапісны помнік беларускага пісьменства[1] канца XIV ст. Створаны манахам Лукой Смалянінам у Пустынскім Успенскім манастыры пад Амсціславам у 1395 г. па заказе манаха Аляксея.

Лука Смалянін
Смаленскі псалтыр. 1395
Матэрыял пергамент
Тэхніка рукапіс
Сцяг Расіі Дзяржаўны гістарычны музей, Масква
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Твор напісаны на пергаменце. Уключае псалтыр «з даследаваннем», урыўкі з апостала і евангелле ад Іаана. Змяшчае 3 мініяцюры, 22 застаўкі, 150 ініцыялаў з мудрагелістым плеценым арнаментам, выявамі людзей, жывёл і пачвар, а таксама сімвалічнага малюнка (леў з арлінымі крыламі, заяц, мядзведзь, крылаты барс, пачвара з чалавечай галавой паміж рагоў. Пры аздабленні выкарыстаныя фарбы сіняга, зялёнага, чырвонага колераў і золата. На 72 і 129 аркушах перапісчык скарыстаў тайнапіс[2].

У 1657 г. па загаду патрыярха Нікана псалтыр вывезены на востраў Кій  (руск.) Анежскай затокі Белага мора. Смаленскі краязнавец Г. К. Бугаслаўскі адшукаў рукапіс у манастыры ў Анежскім павеце Архангельскай губерні, адсюль і паходзіць другая назва псалтыра — Анежскі[3].

Цяпер захоўваецца ў маскоўскім гістарычным музеі (Расія).

Зноскі

  1. Леанід Лыч.. Архіўная копія(недаступная спасылка). Беларуская Смаленшчына. Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2010. Праверана 8 чэрвеня 2014.
  2. М.Н.Сперанский. Тайнопись в юго-славянских и русских памятниках письма. — Л., 1929.
  3. А. Трофимов.. Священное место - Смядынь (руск.). Культурное наследие земли Смоленской. Праверана 23 ліпеня 2013.(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць