Со́евы але́й[5] — раслінны тлусты паўвысыхальны алей, атрымоўваюць з насення соі (Glycine max).

Соевы алей
Выява
Матэрыял soy bean[d]
Водны след 4 190 cubic metre per ton[1]
З'яўляецца актыўным інгрэдыентам у Nutrilipid[d][2] і intralipid[d][3]
Натуральны прадукт выраблены з G. max
Код NCI Thesaurus C838[4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Соевы алей

Склад правіць

Сярэдняе ўтрыманне тлустых кіслот у соевым алеі (%): 51—57 лінолевай; 23—29 алеінавай; 4,5—7,3 стэарынавай; 3—6 ліналенавай; 2,5—6,0 пальміцінавай; 0,9—2, 5 арахінавай; да 0,1 гексадэцэнавай; 0,1—0,4 мірысцінавай.

Уласцівасці правіць

Соевы алей мае тэмпературу застывання ад −15 да −18 °C, паказчык праламлення 1,474—1,478, ёдны лік 120—141, кінематычная глейкасць пры 20 °C (59—72)·10−6 м²/с. Шчыльнасць 924—934 кг/м³ (пры тэмпературы 15 °C). Лік абмылення 189—195, лік Рэйхерта-Мейсля 0,50—0,80, лік Паленскэ 0,8—1,1.

Выкарыстанне правіць

Соевы алей выкарыстоўваецца ў якасці харчовага прадукта, ў вытворчасці маргарыну, мыйных сродкаў, пакосту, алкідных смол, алейных лакаў і інш.

Зноскі

  1. Hoekstra A. Y., Mekonnen M. M. Table 3 // The green, blue and grey water footprint of crops and derived crop products // Hydrology and Earth System SciencesCopernicus Publications, 2011. — Vol. 15, Iss. 5. — P. 1577–1600. — ISSN 1027-5606; 1607-7938doi:10.5194/HESS-15-1577-2011
  2. RxNorm Праверана 14 лютага 2018.
  3. RxNorm Праверана 15 лютага 2018.
  4. Global Substance Registration System Праверана 15 лютага 2018.
  5. БелЭн 2002.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць