Соя культурная

від расьліны

Соя культурная (Glycine max) — аднагадовая кветкавая травяністая расліна, від роду Соя (Glycine) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Соя культурная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Glycine max (L.) Merr., 1917


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26716
NCBI  3847
EOL  641527
IPNI  496786-1
TPL  ild-2760

Батанічнае апісанне правіць

Прамастойкая, павойная або паўзучая травяністая расліна вышынёй 20—100 см. Сцёблы звычайна апушаныя цвёрдымі валаскамі. Трайчастае лісце чаргаванае, з прылісткамі. Кветкі дробныя, фіялетавыя, ліловыя, белыя або чырванаватыя ў пазухавых гронках. Плод — струк.

Хімічны склад правіць

У зерні 35—50 % бялку, блізкага па амінакіслотным складзе да жывёльнага, і 13—24 % алею. Бялкі соі маюць 80 % біялагічнай каштоўнасці ад бялкоў курынага яйка. Выкарыстоўваюцца ў хлебапякарнай, кандытарскай, маргарынавай і мясной галінах харчовай прамысловасці.

Значэнне і выкарыстанне правіць

Харчовая, кармавая і тэхнічная расліна. Падвержанасць грыбковым хваробам абмяжоўваецца 20 % ураджаю.

Гісторыя правіць

У Еўропе з’явілася ў канцы XVIII стагоддзя. У Паўночнай Амерыцы і Усходняй Азіі з’яўляецца адной з асноўных зернебабовых, кармавых і тэхнічных раслін. У Беларусі вырошчваюць ранняспелыя сарты[3].

Перапрацоўка правіць

4 тысячы гадоў да н. э. у Тыбеце (цяпер Кітайская Народная Рэспубліка) праз расціранне соі ў вадзе вынайшлі соевае малако, якое стварожваецца, што дазваляе вырабляць сыр і тварог. У наш час соевае малако пераважна выкарыстоўваюць для выпойвання маладняку буйной рагатай жывёлы. У Беларусі адзін з гомельскіх заводаў для гэтай мэты выпускае адмысловыя прылады перапрацоўкі, што дазваляюць за гадзіну вырабляць з 50 кг соі 50 літраў соевага малака.

Беларусь правіць

У краіне раянавалі 10 сартоў расліны. На 2010 год сярэдняя ўраджайнасць складала 2 тоны на гектар. 50 гаспадарак вырасцілі 3 тысячы тон соі, з якіх 2 тысячы тон — насенне. Пры гэтым завод у Віцебску мог перапрацаваць 300 тысяч тон у год. Магутнасць вытворчасці ў Пухавіцкім раёне (Мінская вобласць) скаладала 15 тысяч тон соі. У выніку соевы бялок пераважна завозіўся ў Беларусь у выглядзе соевага шроту (выраб перапрацоўкі соі з дапамогай гарачага бензіну)[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Аркадзь Скуратовіч. Соя // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15. — С. 109-92-93. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2.
  4. Інга Міндалёва. Плянаваць ня «вал», а даходнасьць // Звязда : газета. — 17 снежня 2010. — № 248 (26855). — С. 8. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Соя культурная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)