Арэшнікавая соня

(Пасля перасылкі з Соня арэшнікавая)

Арэшнікавая cоня (Muscardinus avellanarius) — млекакормячая жывёліна, грызун сямейства соневых.

Арэшнікавая соня
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Muscardinus avellanarius Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  584974
NCBI  39082
EOL  327940
FW  131716

Апісанне

правіць

Даўжыня цела 7,5-8 см, хваста 5,5-8 см, маса 15-28 г. Афарбоўка вохрыста-бурая, знізу з палевым адценнем.

Вельмі рухавы звярок, спрытна лазіць па дрэвах і кустах. Актыўны пераважна ўначы і на змярканні. З траўня па жнівень прыносіць 2 прыплоды па 2-9 дзіцянят, працягласць цяжарнасці 21-28 сутак. Корміцца жалудамі, арэхамі, насеннем і ягадамі лясных раслін, насякомымі, робіць запасы. Пры тэмпературы паветра 15 °C і ніжэй упадае ў здранцвенне, а пры яе далейшым паніжэнні — у спячку. Зімой тэмпература цела звярка можа паніжацца да 0,2-0,5 °C.

Пашырэнне

правіць

Арэал арэшнікавай соні займае лясную частку тэрыторыі Заходняй Еўропы да Вялікабрытаніі на захадзе і Швецыі на поўначы. Сустракаецца ў Малой Азіі. У Еўропе жыве ў зоне шыракалістых і мяшаных лясоў, у лесастэпе. Паўночная мяжа сучаснага арэала віду праходзіць па паўночнай частцы Беларусі — трапляецца соня пераважна ў паўднёвых і цэнтральных раёнах.

Месцы пражывання: мяшаныя ці лісцевыя лясы з падлескам з ляшчыны і ягадных кустоў. Жыве ў дуплах ці шарападобных гнёздах на галінках кустоў на вышыні 1-2 м. Ахвотна займае штучныя гняздоўі для птушак. У час зімовай спячкі з надземных гнёздаў пераходзіць у сховішчы пад каранямі пнёў, паваленымі дрэвамі.

Соня вядома як непатрабавальны насельнік куткоў жывой прыроды.

 
Арэшнікавая соня на марцы Беларусі

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоны спіс МСАП (LR/nt, ver. 2.3, 1994).

Спасылкі

правіць
  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT)