Софія Кавалеўская
Со́фія Кавале́ўская (1853, вёска Малыя Бакшты Маладзечанскага раёна — 22 лютага 1918, Мінск[1]) — беларуская фалькларыстка, этнографка, пісьменніца.
Софія Кавалеўская | |
---|---|
польск.: Zofia Kowalewska | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1853 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лютага 1918 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | фалькларыстка, пісьменніца, adult educator, публіцыстка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сабрала калекцыю прадметаў народных рамёстваў, твораў мастацтва, а таксама матэрыялы пра паўстанне 1863—1864 гг. на Міншчыне і прысвяціла яму некалькі артыкулаў і кнігу «3 успамінаў выгнанца 1863 года», якая выйшла ў свет у 1911 годзе. Аўтарка працы «Вясельная ўрачыстасць у Вялейскім павеце ў ваколіцах Маладзечна і Радашковічаў». У 1912 выдала кнігу ўспамінаў выкладчыка Мінскай гімназіі Ф. Шаблоўскага «Мінскія абразкі 1850—1863 гг.» пра гісторыю гімназіі і яе выкладчыкаў, тэатр, сям’ю В. Дуніна-Марцінкевіча, памятныя мясціны горада[2].
Зноскі
- ↑ Kowalewska Zofia, z Łętowskich // Poczet twórców literatury wileńskiej od wieku xvi do roku 1945 (15), „Znad Wilii”, 2016.4(68), с. 45-46, https://www.znadwiliiwilno.lt/wp-content/uploads/2020/04/Znad-Wilii-68.pdf
- ↑ Памяць. Мінск 2002, с. 553.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 392. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — С. 553. — 714 с.: іл. — ISBN 985-6302-46-3.
- Кавалеўская Зоф'я. Гісторыя Лідскага паўстання: успаміны пра Людвіка Нарбута // Наша Слова. 2021. 5 траўня; 12 траўня; 19 траўня; 26 траўня; 2 чэрвеня; 9 чэрвеня; 16 чэрвеня; 23 чэрвеня; 30 чэрвеня; 8 ліпеня; 15 ліпеня; 22 ліпеня; 29 ліпеня; 5 жніўня; 12 жніўня; 19 жніўня; 26 жніўня; 2 верасня.