Софія Сымонаўна Зянько-Пачыкоўская
Софія Сымонаўна Зянько-Пачыкоўская (сакавік 1892, в. Ласокіна, Валожынскі раён, Мінская вобласць — 7 ліпеня 1977) — беларуская народная спявачка і казачніца. Песні, прыпеўкі, казкі, пацешкі, якія яна выконвала, вылучаліся народнай фантазіяй, адухоўленасцю, трапнасцю і дасціпнасцю народнага слова. У аснове яе рэпертуару — каляндарна- і сямейна-абрадавыя песні. Ад яе запісана каля 400 твораў беларускага фальклору (запісаў сын Уладзімір). Некаторыя песні Зянько-Пачыкоўскай увайшлі ў рэпертуар Маладзечанскага народнага ансамбля «Спадчына».
Софія Сымонаўна Зянько-Пачыкоўская | |
---|---|
Дата нараджэння | сакавік 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 ліпеня 1977 (85 гадоў) |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, казачніца |
Інструменты | вакал |
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).