Спенсэр Персіваль
Спенсэр Персіваль (англ.: Spencer Perceval; 1 лістапада 1762 — 11 мая 1812) — 21-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі. Належыў да партыі новых торы.
Другі сын графа (ірландскага) Эгманта, вучыўся ў Кембрыджы, звярнуў на сябе ўвагу Піта брашурай з нагоды працэсу Уорэна Гасцінгса, пры яго падтрымцы быў абраны ў 1796 годзе ў палату абшчын, дзе вылучыўся як таленавіты прамоўца і палеміст. Ён падтрымліваў палітыку Піта. У міністэрстве Эдзінгтана быў генеральным салісітарам, потым генерал-аторнеем.
Пасля смерці Піта перайшоў у апазіцыю, пакуль ліберальнае міністэрства Грэнвіля не сышло. У новым міністэрстве Портленда (1807) ён атрымаў пасаду канцлера казначэйства, а ў 1809 годзе стаў на чале ўрада.
Забіты Джонам Белінгемам з асабістай помсты ў будынку парламента.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Spencer Perceval // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. Rt. Hon. Spencer Perceval // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п Kindred Britain
- ↑ а б в г д е ё Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.