Смакавыя дабаўкі
(Пасля перасылкі з Спецыя)
Смакавыя дабаўкі да ежы ці прыправы — хімічныя рэчывы, асобныя часткі біялагічных прадуктаў расліннага паходжання і іх сумесі, прызначаныя для паляпшэння смакавых і араматычных якасцяў гатуемых прадуктаў харчавання і гатовых страў. Смакавыя дабаўкі могуць спрыяць паляпшэнню пераварвання і засваення ежы, а таксама магчымасці яе працяглага захоўвання. Звычайна вылучаюцца наступныя смакавыя дабаўкі: спецыі, закрасы, соусы і затаўкі.
- Спецыямі звычайна называюць вострыя і духмяныя смакавыя дабаўкі такія як каляндра, гваздзік, горкі перац і інш.;
- Закрасамі называюцца смакавыя дабаўкі якія не пахнуць і звычайна ўзмацняюць толькі смакавыя якасці страў — соль, цукар, глутамінат натрыю, лімонная кіслата;
- Соусы — вялікі клас гатовых да ўжывання прадуктаў, якія з’яўляюцца смакавымі дабаўкамі кетчуп, гарчыца, хрэн і інш.;
- Затаўкамі называюць алейныя сумесі, такія як алей з гарчыцай, зялёны, анчоўсны, ракавы і г. д. Затаўкамі таксама называюць самакавыя дабаўкі для свінога сала[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Спе́цыі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 110. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).