Справядлівая Расія — За праўду
Справядлівая Расія (руск.: Справедливая Россия — За правду) — расійская левацэнтрысцкая палітычная партыя, мае 38 месцаў з 450 у Дзяржаўная Думе РФ. 12 членаў партыі прадстаўляюць рэгіёны Расійскай Федэрацыі ў Савеце Федэрацыі (верхняя палата парламента Расіі). У 2006—2011 гадах лідар партыі Сяргей Міронаў быў старшынёй Савета Федэрацыі. У партыі ёсць маладзёжнае крыло — Маладыя сацыялісты Расіі.
«Справядлівая Расія» | |
---|---|
руск.: «Справедливая Россия — За правду» | |
Лідар |
Сяргей Міронаў (старшыня) Захар Прылепін і Генадзь Семігін (сустаршыні) |
Дата заснавання | 28 кастрычніка 2006 |
Штаб-кватэра | 115184, г. Масква, вул. Вялікая Татарская, д. 29 |
Краіна | |
Ідэалогія |
сацыял-дэмакратыя дэмакратычны сацыялізм сацыяльны кансерватызм рускі нацыяналізм левы нацыяналізм пуцінізм[1] |
Інтэрнацыянал | Сацінтэрн |
Саюзнікі і блокі | «Адзіная Расія» |
Маладзёжная арганізацыя | «Маладыя сацыялісты Расіі» |
Дэвіз | "Патрыёты! За праўду! За справядлівасць!" |
Месцаў у Дзяржаўнай Думе |
38 / 450 64 / 450 23 / 450 27 / 450 |
Месцаў у рэгіянальных парламентах |
230 / 3983 |
Сайт | spravedlivo.ru (руск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Партыя мае выразную антыўкраінскую пазіцыю і падтрымлівае ўварванне Расіі ва Украіну, у прыватнасці, яе кіраўнік фінансуе тэрарыстаў Данбаса[3]. Але ў той жа час адзіны дэпутат Дзяржаўнай Думы, які прагаласаваў супраць анексіі Крыма — Ілья Панамароў, з’яўляўся дэпутатам ад «Справядлівай Расіі»[4].
Старшынёй і лідарам партыі з’яўляецца Сяргей Міронаў. На гутарковым узроўні членаў партыі часта называюць «эсэрамі» (ад ініцыялаў назвы), таксама да іх ужываюць назву «справядліваросы». Ніякага дачынення да дарэвалюцыйных «эсэраў» — членаў партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў — партыя не мае, на пераемнасць не прэтэндуе. Партыя «Справядлівая Расія» з’яўляецца праўным пераемнікам Партыі жыцця.
Гісторыя
правіць29 жніўня 2006 года лідары трох расійскіх партый Аляксандр Бабакоў, Сяргей Міронаў і Ігар Зотаў падпісалі першае Пагадненне аб асноўных прынцыпах аб’яднання партыі «Радзіма» (руск.: Родина), Партыі жыцця і Партыі пенсіянераў. Гэты дакумент паклаў пачатак стварэнню новай палітычнай партыі ў Расіі.
Праз два месяцы, 28 кастрычніка 2006 года, партыя «Справядлівая Расія» была сфарміравана на з’ездзе, які аб’яднаў вышэйзгаданых асоб. На гэтым з’ездзе Сяргей Міронаў быў абраны старшынёй новай палітычнай партыі. Указам старшыні партыі 28 кастрычніка 2006 года быў абвешчаны Днём нараджэння партыі.
У 2007 годзе да «Справядлівай Расіі» далучыліся яшчэ чатыры палітычныя партыі: Народная Расія, Аб’яднаная сацыялістычная партыя Расіі, Партыя развіцця прадпрымальніцтва і Партыя канстытуцыйных дэмакратаў. 2 снежня 2007 года Справядлівая Расія пераадолела сяміпрацэнтны бар’ер для права на атрыманне месцаў у Дзяржаўнай Думе V склікання на агульных выбарах і стала парламенцкай партыяй.
30 чэрвеня 2008 года XXIII Міжнародны сацыялістычны кангрэс зацвердзіў прыняцце партыі «Справядлівая Расія» ў Сацінтэрн.
У 2008 годзе да партыі далучыліся таксама Партыя сацыяльнай справядлівасці і Партыя зялёных, і такім чынам Справядлівая Расія стала аб’яднаннем 9 левых палітычных сіл.
Да другой паловы 2009 года кіраўніцтва «Справядлівай Расіі» амаль безумоўна падтрымлівала выканаўчую ўладу і прэзідэнта (тады прэм’ер-міністра) Уладзіміра Пуціна, не моцна адрозніваючыся па сваёй палітычнай лініі ад «Адзінай Расіі». Аднак у партыі і яе думскай фракцыі прысутнічаюць і адыгрываюць значную ролю дзеячы з уласнымі поглядамі — лева-сацыялістычнымі і лева-ліберальнымі. Прыхільнікі былога лідара партыі «Радзіма» Дзмітрыя Рагозіна застаюцца на той момант істотна ўплывовымі ў апараце думскай фракцыі СР.
На думскіх выбарах 2011 года партыя набрала 8,6 млн галасоў (13,24 %), утварыўшы фракцыю з 64 дэпутатаў Дзярждумы шостага склікання. Федэральны спіс партыі ўзначалілі Сяргей Міронаў і Мікалай Левічаў.
У сакавіку 2021 года на сайце партыі было абвешчана аб планах адкрыць прадстаўніцтва ў тымчасова акупаваным Данецку. Лідар фракцыі ў Дзяржаўнай думе Міронаў прызначыў свайго памочніка Аляксея Жыгуліна прадстаўніком партыі на акупаваным Данбасе.[5].
Ідэалогія
правіцьПартыя прытрымліваецца поглядаў дэмакратычнага і мадэрнізаванага сацыялізму. Ідэалогія партыі прадугледжвае стварэнне ў Расіі сацыяльна арыентаванай эканомікі. «Справядлівая Расія» выступае за пошук унікальнага рускага шляху. Афіцыйная галоўная мэта партыі — развіццё «рускай сацыялістычнай ідэі такім чынам, каб яна адпавядала як задачам XXI стагоддзя, так і духоўнай традыцыі рускага народа і рускай культуры». Будучыняй Расіі партыя абвяшчае пабудову «новага сацыялізму».
Партыі часта прад’яўляюцца прэтэнзіі ў імітацыйным характары і мімікрыі пад сацыял-дэмакратыю.
Зноскі
- ↑ Сильный Президент – сильная Россия. Политическое заявление Партии СПРАВЕДЛИВАЯ РОССИЯ о поддержке В.В. Путина (руск.). spravedlivo.ru.
- ↑ Рэгіянальныя парламенты Расіі
- ↑ ЗАХІД.НЕТ МУС распачала справу супраць лідара фракцыі «Справядлівая Расія» з-за падтрымкі ім тэрарыстаў
- ↑ Ілья Панамароў: У Пуціна комплекс састарэлага дыктатара // Грамадскае
- ↑ Расійская партыя адкрые офіс у Данецку. Гэта ўпершыню за час акупацыі (руск.). РБК-Украина. Праверана 22 сакавіка 2021.