Сяргей Міхайлавіч Міронаў
Сяргей Міхайлавіч Міронаў (руск.: Серге́й Миха́йлович Миро́нов; нар. 14 лютага 1953, Пушкін, РСФСР, СССР) — расійскі палітык. Кіраўнік фракцыі «Справядлівая Расія» ў Дзяржаўнай Думе Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі VII склікання з 5 кастрычніка 2016 года.
Сяргей Міхайлавіч Міронаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 лютага 1953 (71 год) |
||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | Дзяржаўная дума | ||||||
Аўтограф | |||||||
Род войскаў | Ваенна-паветраныя войскі Расіі | ||||||
Званне | старшы сяржант | ||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | mironov.ru | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэпутат Дзяржаўнай думы VI склікання і VII склікання, кіраўнік фракцыі партыі «Справядлівая Расія» ў Дзяржаўнай думе, старшыня савета Палаты дэпутатаў партыі «Справядлівая Расія» — член бюро прэзідыума Цэнтральнага савета партыі (2011—2013).
Раней — дэпутат Дзяржаўнай думы V склікання (2007—2011). Старшыня Савета Федэрацыі (2001—2011), дэпутат Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга (1994—2001). Старшыня партыі «Справядлівая Расія» у 2006—2011 і з 27 кастрычніка 2013 года, раней — старшыня Расійскай партыі Жыцця.
Выстаўляў сваю кандыдатуру на выбарах прэзідэнта РФ у 2004 і 2012 гадах і абодва разы займаў апошняе месца.