Спіннамазгавая вадкасць
Спіннамазгава́я ва́дкасць[1], цэрэбраспінальная вадкасць[1], ліквар[1] — вадкасць, якая пастаянна цыркулюе у жалудачку галаўнога мозгу, лікваправодных шляхах, субарахнаідальнай (падпавуціннай) прасторы галаўнога і спіннога мозгу.
Функцыі
правіцьЗасцерагае галаўны і спінны мозг ад механічных уздзеянняў, забяспечвае падтрыманне пастаяннага нутрачарапнога ціску і водна-электралітнага гамеастазу. Падтрымлівае трафічныя і абменныя працэсы паміж крывёй і мозгам. Флуктуацыя ліквора аказвае ўплыў на вегетатыўную нервовую сістэму.
Утварэнне
правіцьАсноўны аб’ём цэрэбраспінальнай вадкасці утвараецца шляхам актыўнай сакрэцыі залозістымі клеткамі сасудзістых спляценняў у жалудачку галаўнога мозгу. Іншым механізмам утварэння цэрэбраспінальнай вадкасці з’яўляецца прапацяванне плазмы крыві праз сценкі крывяносных сасудаў і эпендыму жалудачкаў.
Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Леанцюк А. С. Спіннамазгавая вадкасць, цэрэбраспінальная вадкасць, ліквор // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 113—114. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).