Спічнік
Спічні́к[1] (трансліт.: Spičnik, руск.: Спичник) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 15 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 70 км ад Мінска, на поўнач ад балота Копыш.
Вёска
Спічнік
|
Гісторыя
правіцьУ канцы XIX стагоддзя ўрочышча Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1929 годзе створаны калгас «Новы Спічнік», была кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У 1960 годзе ў Блужскім сельсавеце, былі вёска Спічнік 1 і Спічнік 2.
Да 27 студзеня 1986 года вёска ўваходзіла ў склад Блужскага сельсавета[2].
Насельніцтва
правіць- 1897 год — 23 двары, 164 жыхары
- 1908 год — 16 двароў, 121 жыхар
- 1917 год — 25 двароў, 145 жыхароў
- 1960 год — Спічнік 1, 236 жыхароў; Спічнік 2, 83 жыхары
- 2002 год — 48 гаспадарак, 85 жыхароў
- 2010 год — 35 гаспадарак, 53 жыхары
- 2012 год — 31 гаспадарка, 56 жыхароў
- 2019 год — 52 жыхары
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 студзеня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 7 (1849).
Літаратура
правіць- Спічнік // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 184—185. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Спічнік // Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — С. 722. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх