Станіславова (Пухавіцкі раён)
Станіславо́ва[1] (трансліт.: Stanislavova, руск.: Станиславово) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.
Вёска
Станіславова
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьРанняя гісторыя
правіцьУ XIX стагоддзі фальварак Станіславоў (Станіславаў) у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх. Пасля 1861 года ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета.
Каля 1874 года памёр Станіслаў Ратынскі, пасля чаго ўласнасць перайшла да спадкаемцаў па яго сястры[2]. У 1889 годзе маёнткам валодаў стацкі саветнік Буяноўскі Фёдар Емяльянавіч, праваслаўны, было 606 дзесяцін зямлі[3].
Найноўшы час
правіцьЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[4].
Насельніцтва
правіць- 1897 год — 22 двары, 145 жыхароў
- 1917 год — 31 двор, 218 жыхароў
- 1926 год — 44 двары, 255 жыхароў
- 2002 год — 47 двароў, 79 жыхароў
- 2009 год — 71 жыхар
- 2019 год — 78 жыхароў[5]
Транспарт
правіцьПраз тэрыторыю вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Месціцца прыпыначны пункт Новае Сяло.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Станісла́вава
- ↑ SgKP 1890, с. 191.
- ↑ Памяць 2003, с. 79.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 22 красавіка 2024.
Літаратура
правіць- Станіславава // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 185. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Jelski A. Stanisławów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 191.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Станіславова (Пухавіцкі раён)